26 снежня 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праляскоўскі: «Адказнасць за інфармацыю ў Інтэрнэце павінны несці і адміністратар, і ўладальнік рэсурсу, і правайдэр»

47
Праляскоўскі: «Адказнасць за інфармацыю ў Інтэрнэце павінны несці і адміністратар, і ўладальнік рэсурсу, і правайдэр»

Дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Алег Праляскоўскі настойвае на "узмацненні адказнасці за інфармацыю ў інтэрнэце".

Пра гэта чыноўнік заявіў у інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка", змешчаным у травеньскім нумары.

Па ягоных словах, дзяржаўнае рэгуляванне Інтэрнэту павінна ўключаць у сябе комплекс заканадаўчых і арганізацыйных мераў. "На заканадаўчым узроўні трэба перадусім узмацніць адказнасць за распаўсюд у Інтэрнэце інфармацыі, якая носіць супрацьпраўны характар. Калі на нейкім сайце з'явілася такая інфармацыя, адказнасць за гэта павінны несці адміністратар, уладальнік гэтага рэсурсу, а таксама правайдэр", - падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

"У плане арганізацыйных мераў неабходна весці гутарку пра так званае кантэнтнае фільтраванне. Гэта значыць пра праграмны сродак, з дапамогай якога карыстальнікі ці адміністратары лакальных сетак маглі б блакаваць доступ з падкантрольных ім кампутараў да сайтаў, на якіх змяшчаецца інфармацыя, якая ўваходзіла б у канфлікт з дзейным заканадаўствам ці супярэчыла нормам грамадскай маралі", - лічыць кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.

Алег Праляскоўскі паведаміў, што ў Беларусі ўважліва вывучаецца досвед рэгулявання Інтэрнэту, назапашаны іншымі краінамі. Гэтым займаецца адмыслова створаная міжведамная рэспубліканская працоўная група. "Для нас галоўнае, каб распрацоўваныя ёй меры па рэгуляванні, з аднаго боку, спрыялі развіццю глабальнага інфармацыйнага грамадства, пабудаванага на прынцыпах свабоды самавыяўлення і вольнага доступу да інфармацыі, а з іншага - не дазвалялі бяскарна карыстацца Інтэрнэтам у супрацьпраўных мэтах", - адзначыў ён.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, на днях першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч прапанавала ўвесці рэгістрацыю Інтэрнэт-СМІ. На яе думку, сёння ў Беларусі існуе праблема "дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў". "Але ёсць досвед Кітая, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю", - лічыць Ананіч.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках