24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе хацелі спытаць у Ярмошынай: «Колькі можна хлусіць?»

30

Падчас анлайн-канферэнцыі кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай большасць удзельнікаў задавалі ёй адное і тое ж пытанне.

Анлайн-канферэнцыя кіраўніка ЦВК адбылася сёння на сайце «Беларускіх навін». Пытанні кіраўніку ЦВК задаваліся чытачамі досыць вострыя. Але, па зразумелых прычынах, былі апублікаваныя не ўсё з іх. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97 (ад супрацоўнікаў БелаПАНа), большасць удзельнікаў анлайн-канферэнцыі задавалі Ярмошынай адное і тое ж пытанне: “Колькі можна хлусіць?”.

Гучалі і іншыя пытанні. Напрыклад:

Чаму людзі прымусова заганяюцца на датэрміновае галасаванне? За пяць дзён з бюлетэнямі можна зрабіць усё, што заўгодна. Чаму беларускія назіральнікі не маюць права назіраць за падлікам галасоў?

Ці існуюць на дадзены момант ужо гатовыя вынікі будучых «выбараў» у парламент?

Пасля "выбараў" 2006 года грамадзянін А.Р.Лукашэнка публічна заявіў: "Выбары мы фальсіфікавалі". Якое права маеце Вы звацца старшынёй ЦВК, калі Вас, фактычна, абвінавацілі ў фальсіфікацыі выбараў у Беларусі?

Ці не здаецца вам, што выбарчая сістэма, пабудаваная для захавання ўлады кіравальнай групы людзей, у апошнія гады стала сцяной-перашкодай для развіцця і стане прычынай катастрафічнай страты ўлады гэтай самой групы?

Калі ўсё гэтае цемрашальства скончыцца, вы "зваліце" з краіны або рызыкнеце застацца?

На ўсе пытанні Ярмошына адказвала прапагандысцкімі штампамі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках