19 траўня 2024, Нядзеля, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Я засумавала па «выбарах»

31

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прызнаецца, што ў перыяд выбараў ёй «складана, але цікава».

«Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» пройдзе арганізавана і добразычліва», — заявіла 25 чэрвеня журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, выбарчая кампанія 2008 года ў заканадаўчым плане мала чым будзе адрознівацца ад папярэдняй. «Аднак можа змяніцца дух выбарчай кампаніі — ён стане больш адкрытым», — лічыць старшыня ЦВК. Па меркаванні Л.Ярмошынай, «парламенцкія выбары» будуць больш адкрытымі з пункту гледжання наяўнасці ў выбарчых камісіях і сярод кандыдатаў у дэпутаты прадстаўнікоў розных палітычных пунктаў гледжання.

Акрамя таго, лічыць старшыня ЦВК, на выбарах у Беларусі «няма недахопу ў назіральніках, таму што іх шчыльнасць самая вялікая на тэрыторыі СНД».

Л.Ярмошына паведаміла, што раней пераабірацца збіралася траціна цяперашняга складу «палаты прадстаўнікоў». «Аднак у апошні час выбарамі сталі цікавіцца і «дэпутаты», якія, як бы, не збіраліся балатавацца. Таму цяжка сказаць, наколькі зменіцца «парламент», гэта будзе залежаць ад таго, наколькі моцная альтэрнатыва прыйдзе ім на змену. У гэтым — галоўная інтрыга «парламенцкіх выбараў», — сказала яна.

Л.Ярмошына прызналася, што «засумавала па выбарах». «У гэты перыяд жыць становіцца складана, але цікава», — растлумачыла старшыня ЦВК.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, які праходзілі ў Беларусі з 1996 года пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і недэмакратычнымі. Іх вынікі названыя сфальшаванымі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках