Лукашэнка запанікаваў з-за удараў ЗСУ па дата-цэнтрах «Яндэкса»
2- 19.10.2026, 18:07
- 3,512
Беларуская банкаўская інфраструктура можа «лягчы».
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка склікаў сустрэчу з кіраўніцтвам КДБ і ААЦ. На парадку дня — разгром дата-цэнтраў у Расіі. Абмяркоўвалі наступствы для Мінска, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».
Крыніцы паведамілі, што ААЦ занепакоены тым, што ў выпадку інфармацыйнага блэкауту з боку пастаўшчыкоў сэрвісаў з РФ можа «лягчы» банкаўская інфраструктура, сістэмы абмену данымі, пошта, мэсэнджары, мытныя і вайсковыя базы даных і плацежныя сістэмы, якія забяспечваюцца данымі праз расійскія дата-цэнтры.
Татальная залежнасць ад расійскіх аперацыйных сістэм і сховішчаў даных можа ўвесці ў хаос беларускую інфармацыйную інфраструктуру. Найбольшыя асцярогі — за банкаўскую інфраструктуру і сістэмы плацяжоў і падаткаабкладання, што можа ў адзін момант спыніць эканоміку краіны.
ААЦ аказаўся няздольны прыняць адэкватныя меры, альтэрнатыва не гатовая, і наступствы могуць быць падобныя да «ІТ-ядзерных выбухаў». Такое развіццё падзей не прадугледжвалася, і гэта самая слабая кропка рэжыму на сёння.
У Мінск прыбыла група спецыялістаў з Масквы. Мэта — выкарыстанне беларускай інфраструктуры ботаферм, створаных ААЦ, дзеля аказання тэрміновай дапамогі Маскве ў падтрыманні ўзроўню плыні дэзінфармацыі, накіраванай на ўкраінскую, еўрапейскую і амерыканскую аўдыторыю, асабліва напярэдадні выбараў. Разглядаецца магчымасць размяшчэння расійскіх інфармацыйных магутнасцяў на тэрыторыі Беларусі.