За злачынствы давядзецца адказаць: Караджыч паўстане перад судом Гаагі
- 31.07.2008, 10:53
Экстрадаваны ў Гаагу былы лідэр баснійскіх сербаў Радаван Караджыч сёння ўпершыню паўстане перад судом Міжнароднага крымінальнага трыбунала для былой Югаславіі.
Яму будзе зачытаны спіс высунутых супраць яго абвінавачанняў. Караджычу давядзецца адказаць, ці прызнае ён сябе вінаватым паводле ўсіх пералічаных пунктах.
Як нагадвае ИТАР-ТАСС, супраць былога прэзідэнта самаабвешчанай Рэспублікі Сербскай (у Босніі і Герцагавіне) абвінавачанне высунута па 11 пунктах: па адным - у парушэнні Жэнеўскай канвенцыі 1949 года, па трох - у парушэнні законаў і звычаяў вайны, па двух - у генацыдзе і па пяці пунктах - у злачынствах супраць людскасці.
Адміністрацыя Джорджа Буша вітала экстрадыцыю былога лідэра баснійскіх сербаў Радована Караджыча ў Гаагу для перадачы Міжнароднаму трыбуналу для былой Югаславіі (МТБЮ), перадае РИА "Новости".
"Мы пляскаем кроку, які здзейсніў урад Сербіі. Бясспрэчна, гэта вельмі-вельмі пазітыўна", - заявіў журналістам у Вашынгтоне ў сераду афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Шон Макормак.
"Для Сербіі гэта пазітыўны крок наперад, і мы хацелі б спадзявацца, што яны (улады Сербіі) распачнуць гэтаксама шэраг крокаў для таго, каб выдаць іншых асобаў, завінавачаных у вайсковых злачынствах, уключна з генералам Младзічам", - заявіў Макормак.
Абвінавачаны ў вайсковых злачынствах у часе вайны ў Босніі і Герцагавіне ў 1992-1995 гадах Караджыч, паводле афіцыйнай версіі, быў затрыманы ўвечар 21 ліпеня ў выніку спецаперацыі, падрабязнасці якой не выдаюцца. Караджыч быў экстрадаваны ў Гаагу 30 ліпеня.