16 снежня 2025, aўторак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад Гаагай Караджыча падстрыглі і пагалілі (Фота, відэа)

Сербскія СМІ, а таксама брытанскі таблоід The Sun першыя апублікавалі на сваіх старонках фатаграфіі арыштаванага былога лідэра баснійскіх сербаў Радавана Караджыча пасля візіту да цырульніка.

Судзячы па фатаграфіях, яшчэ да экстрадыцыі ў Гаагу, у сербскай турме, Караджыча акуратна падстрыглі і згалілі яму бараду, каб ён з'явіўся перад суддзямі ў прэзентабельным выглядзе.

Пышная сівая шавялюра і барада дапамагалі Караджычу заставацца незаўважаным і свабодна перасоўвацца па Сербіі, працаваць у якасці практыкуючага лекара і нават падарожнічаць у іншыя краіны.

"Уся ягоная ежа - міндаль, - распавёў крыніца ў турме. - Ён не дакранаецца да вады, толькі калі яе не перадалі сваякі. Мы лічым, што ён баіцца быць атручаным".

Напярэдадні яго наведалі прыбылыя ў Гаагу жонка і дачка. Па іх словах, Радаван Караджыч "у добрым распалажэнні духу". У яго два зменных строя - чорны і белы. Адвакат Караджыча працытаваў словы свайго падабароннага "з Божай дапамогай мы пераможам".

Нагадаем, у чацвер у 17:00 па менскім часе экс-прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Радаван Караджыч упершыню паўстане перад суддзямі Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі.

Паводле распараджэння старшыні МТБЮ Фаўста Покара, абвінавачванне былому лідэру баснійскіх сербаў афіцыйна прад'явіць галандскі суддзя Алфонс Оры.

Супраць былога прэзідэнта самаабвешчанай Рэспублікі Сербскай (у Босніі і Герцагавіне) абвінавачванне высунутае па 11 пунктам: па адным - у парушэнні Жэнеўскай канвенцыі 194ода, па трох - у парушэнні законаў і звычаяў вайны, па двух - у генацыдзе і па пяці пунктах - у злачынствах супраць чалавецкасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках