26 чэрвеня 2024, Серада, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ фашыстаў у Гомелі

24

Фашысты справакавалі масавую бойку ў Гомелі. Адбылася яна ўвечары 2 ліпеня, але вядома аб гэтым стала толькі сёння. У беспарадках удзельнічалі каля 60 чалавек.

Як распавялі БелаПАН удзельнікі і відавочнікі падзей, 2 ліпеня прыкладна ў 19.00 яны вярталіся з хард-рокавага канцэрту. "Нас было чалавек трыццаць, на вуліцы Палескай на нас раптам напалі ўзброеныя палкамі, бітамі і нажамі маладыя людзі - сябры незарэгістраванай арганізацыі РНА. Гэтых людзей было не менш за трыццаць", - адзначыў відавочнік падзей Зміцер.

Падчас боек адзін з удзельнікаў канцэрту быў паранены нажом у грудзі і дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Гомельскай абласной сухотнай лякарні. У 25-летняга хлопца пранікальнае раненне лёгкага. Нападаўшы затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі міліцыі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС, 3 ліпеня супрацоўнікі Савецкага РАУС узбудзілі справу ў адносінах жыхара Гомелю, 1988 года нараджэння, які падазраецца ў наўмысным прычыненні цяжкіх целавых пашкоджанняў (арт. 147 КК).

Яшчэ ў 2007 годзе малады чалавек быў асуджаны за злоснае хуліганства і незаконныя дзеянні ў стаўленні агнястрэльнай зброі. Пакаранне ён адбываў умоўна. Па словах супрацоўнікаў прэс-службы УУС, міліцыя не мае дадзеных, што падазраваны прыналежыць да які-небудзь групоўкі.

"Не ўпершыню ў Гомелі неафашысты паднімаюць галаву, і турбуе той факт, што вельмі рэдка сябраў незарэгістраванай арганізацыі прыцягваюць да крымінальнай адказнасці", - адзначыў сябар пацярпелага Ігар.

У 2006 годзе ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах аднаго з кіраўнікоў гомельскага аддзялення РНА, у 2007 годзе дадзены грамадзянін быў прысуджаны да арышту тэрмінам на шэсць месяцаў "за кіраўніцтва дзейнасцю незарэгістраванай грамадскай арганізацыі".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках