27 верасня 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямнічы візіт Шэймана ў Венесуэлу

2

У найбліжэйшыя дні беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынём беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўня Віктарам Шэйманам выправіцца ў Каракас.

Як паведаміў БелаПАН амбасадар Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, візіт зарганізаваны з ініцыятывы беларускага боку. Урад Беларусі плануе прапанаваць шэраг праектаў. Венесуэльскі дыпламат удакладніў, што не мае інфармацыі пра змест праектаў. Са словаў Амерыка Дыяса Нуньеса, запланаваныя сустрэчы з міністрам энергетыкі і нафты, міністрам замежных справаў, віцэ-прэзідэнтам краіны, а таксама прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам. Візіт працягнецца з тыдзень.

Варта зазначыць, што па сканчэнні візіту ў Менск Уга Чавеса В.Шэйман заявіў: "Прапрацоўваюцца пытанні наконт здзяйснення новых паставак беларускай тэхнікі ў Венесуэлу".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках