28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэйман меў несанкцыянаваныя кантакты ў Крамлі?

10

8 ліпеня Аляксандар Лукашэнка рэалізаваў сваю пагрозу і адправіў у адстаўку дзяржсакратара Савету бяспекі Віктара Шэймана і кіраўніка Адміністрацыі Генадзя Невыгласа.

На нарадзе па хадзе расследавання выбуху, што адбыўся на канцэрце ў афіціыйны Дзень незалежнасці, 7 ліпеня ў Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне сілавікамі і кінуў папрок у бок дзяржсакратара Савету бяспекі Віктара Шэймана, нагадвае падставу для адстаўкі “Нямецкая хваля”.

“Не думаю, Віктар Уладзіміравіч, што Вы мусіце застацца ў гэтай пасадзе пасля гэтага інцыдэнту. Вы вінаватыя першым чынам. Вы па даручэнні прэзідэнта ні адзін год, а 10 гадоў, арганізоўвалі падобныя мерапрыемствы. Ды я больш за вас ведаю, што там адбылося!"

Шэры кардынал

Адразу ўказ не паследаваў, па паводзінах дзяржаўнай прапагандысцкай машыны цяжка было зразумець ці будуць словы Лукашэнкі мець працяг. Аднак яшчэ да афіцыйнай адсатаўкі палітолаг Валер Карбалевіч адназначна сказаў, што пасля гэтых словаў указ з'явіцца абавязкова. І як у ваду глядзеў!

8 ліпеня з'явіўся указ №368 аб вызваленні В.Шэймана ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі “ў сувязі з пераходам на іншую працу". Месца працы не называецца. Указам за нумарам 367 таксама ад пасады пазбаўляецца Генадзь Невыглас, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Праўда, у ягоным выпадку дадаецца - "залічыць генерал-лейтэнанта Г.М.Невыгласа ў распараджэнне Службы бяспекі прэзідэнта", якой ён раней кіраваў.

Ёсць і іншае адрозненне – Генадзь Невыглас не быў палітычнай фігурай, а Віктар Шэйман быў. Больш за тое, ён быў апошнім чалавекам з той каманды, якая прывяла Лукашэнку да ўлады. Увесь гэты час ён бесперапынна курыраваў сілавыя структуры. Яго лічылі адным з "шэрых кардыналаў" гэтага рэжыму.

Зручная нагода?

Не ўсе ведаюць, што на пачатку беларускай незалежнасці Віктар Шэйман быў адным з кіраўнікоў "Беларускага згуртавання вайскоўцаў", патрыятычнай арганізацыі, якая ў той час аб'ядноўвала вайскоўцаў беларускага паходжання, якія яшчэ за савецкім часам марылі пра ўтварэнне беларускага войска. Згуртаванне ўзначальваў Мікола Статкевіч. “Нямецкая хваля” звярнулася да апазыцыйнага палітыка з просьбай распавесці пра Віктара Шэймана як асобу. Статкевіч адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што не сустракаўся з Шэйманам каля 15 гадоў. Затое Статкевіч выказаў свае меркаванні наконт адстаўкі свайго былога падначаленага:

"Выбух, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня, з'яўляецца толькі зручнай нагодай для кадравых ратацыяў у атачэнні Лукашэнкі. Сапраўдная прычына адстаўкі Шэймана з'яўляецца барацьба каляўладных кланаў, і гэта сведчанне росту ўплыву... клану, які ўзначальвае старэйшы сын Лукашэнкі Віктар. Раней гэтаму клану ўдалося прасунуць гэтых людзей на такія важныя сілавыя пасады як старшыня КДБ і камандуючы Памежных войскаў. Цяпер справа за гэтай пасадай. І такі выбух з'яўляецца зручнай нагодай”.

Другое. Ужо даўно ў сілавых структурах гулялі чуткі, што Шэйман, мабыць, магчыма з-за таго, што адчуў сваю будучую апалу, меў несанкцыянаваныя кантакты ў Крамлі. Лукашэнка звычайна вельмі хваравіта рэагуе на такую інфармацыю і справядліва лічыць яе вельмі небяспечнай для сябе.

І ў рэшце-рэшт, памятаеце вядомы даклад Пургурыдэса (Christos Pourgourides) для Рады Еўропы па Беларусі, дзе Шэйман называецца галоўным арганізатарам знікнення беларускіх палітыкаў у 1999 годзе. І Лукашэнка можа скарыстаць гэты выбух, каб пазбавіцца Шэймана не губляючы твару. Маўляў, не пад ціскам Захаду, а з-за таго што недагледзіў. І такім чынам, гэта можа быць цалкам скарыстана як нейкі “сігнал” аб нібыта дэмакратызацыі Беларусі.

Што будзе?

Але ўсё ж здаецца, што далёка Шэймана не адставяць. Усё залежыць ад яго сапраўднай ролі ў справе аб выкраданні Ганчара і Захаранкі. Ці сапраўды ён быў арганізатарам гэтых выкраданняў і ці дзейнічаў самастойна альбо па загаду Лукашэнкі. У апошнім выпадку Лукашэнка заўсёды будзе баяцца, што ў Шэймана ёсць нейкія доказы. І таму ён не будзе адпускаць яго далёка... Гэтыя палітыкі будуць звязаныя паміж сабой да канца.

Мікола Статкевіч закрануў магчымыя наступствы адстаўкі Віктара Шэймана, якія афіцыйны Менск можа выкарыстаць для паляпшэння стасункаў з Захадам. Гэтую версію пагадзіўся пакамэнтаваць палітолаг Андрэй Фёдараў:

"Шэйман будзе пераведзены на іншую пасаду. Шмат што будзе залежыць ад таго, менавіта на якую пасаду ён перайдзе. Калі гэта будзе гэтаксама ўплывовая пасада – прынцыпова нічога не зменіцца... Наўрад ці гэта палепшыць стасункі Беларусі з Еўрапейскім Звязам".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках