Відэафакт: Бітва зуброў у Налібоцкай пушчы
- 23.11.2026, 16:10
Відовішча, якое даводзіцца бачыць надзвычай рэдка.
Блогер зняў унікальныя кадры ў Налібоцкай пушчы. Яму ўдалося зняць сутычку паміж двума зубрамі. Відэа блогер апублікаваў у сацыяльнай сетцы Threads.
«Бітва паміж нашымі зубрамі, — піша ён. — Відовішча, якое даводзіцца бачыць надзвычай рэдка. У канцы відэа мацнейшы зубр ледзь не падкідвае свайго суперніка ў паветра. Якая магутнасць і сіла. Налібоцкая пушча».
Зуброў завезлі ў Налібоцкую пушчу ў 1994 годзе, першапачаткова там пражывала 15 асобін, цяпер — больш за сто.
Позняй восенню і зімой зубры часам выходзяць на адкрытыя палі, у тым ліку з'яўляюцца каля суседніх вёсак, летам часцей трымаюцца ў глыбіні пушчы.