26 снежня 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсім свеце праходзяць масавыя пратэсты супраць агрэсыі Расеі (Відэа, фота)

5

У розных краінах свету адбыліся акцыі і мітынгі ў падтрымку Грузіі. Іхнія ўдзельнікі пікетуюць амбасады Расеі і заклікаюць спыніць вайну.

Мітынгі супраць расейскай вайсковай прысутнасці ў Грузіі адбыліся ў бельгійскай сталіцы, дзе прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Выхадцы з Грузінскай рэспублікі, якія жывуць у Бельгіі, арганізавалі ў панядзелак увечар пікетаванне амбасады Расеі ў Брусэлі, на тэрыторыі якога знаходзіцца сталае прадстаўніцтва РФ пры НАТА, паведамляе РИА «Новости». Па дадзеных мясцовай паліцыі, акцыя адбылася без інцыдэнтаў.

Пікетнікі трымалі плякаты з патрабаваннем вывесці з Грузіі расійскія войскі і абвінавачваннямі ў адрас Расеі ў празмерным ужыванні сілы.

Таксама ўдзельнікі мітынгу заклікалі НАТА і Еўразвяз умяшацца ў канфлікт і пакласці канец расейскай вайсковай аперацыі «па прымусе Грузіі да міру».

У той сама вечар 300 грузінаў арганізавалі мітынг у іншай частцы Брусэля – поруч сталага прадстаўніцтва Расеі пры Еўразвязе.

Адразу тры маніфестацыі пратэсту супраць дзеянняў Расеі адбыліся ў панядзелак увечар у Грэцыі.

Усе тры мітынгі арганізавала грузінская дыяспара Грэцыі. У сама буйной акцыі ў Салоніках удзельнічала каля 300 чалавек, паведамляе «Эхо Москвы». Пратэставалыя трымалі плякаты і скандавалі звернутыя да Расеі заклікі «спыніць генацыд». Некалькі дзясяткаў чалавек выклалі на пляцы надпіс «Расея, спыніся» з падпаленых свечак.

Падтрымаць грузінаў і выказаць пратэст супраць дзеянняў Расеі ў зоне канфлікту вышлі на вуліцы жыхары Эстоніі і Латвіі. На мітынг у Таліне, які адбыўся ў панядзелак на Ратушным пляцы, прыйшло, па дадзеных мясцовых СМІ, каля 500 чалавек.

У Рызе, як паведамляюць NovoNews, у акцыі пратэсту прынялі ўдзел 2 тыс. жыхароў.

Трымаючы плякаты з надпісамі «Адчапіцеся ад Грузіі», «Пуцін – забойца» і партрэтамі Міхаіла Саакашвілі і скандуючы «Акупанты!», маніфестанты прайшлі ад помніка Волі ў старым горадзе да амбасады Расеі.

Мітынг пратэсту супраць палітыкі Расеі адбыўся і ва Ўкраіне. Як пішуць украінскія СМІ, да будынку амбасады Расеі ў Кіеве вышла каля 50 чалавек, пераважна прадстаўнікі грузінскай дыяспары. Пратэставалыя трымалі ў руках плякаты «Агрэсыя супраць Грузіі – агрэсыя супраць Украіны!», «Сёння – Грузія, заўтра – Украіна?», «Пуцін + Мядзведзеў = Гітлер», а таксама сцягі Ўкраіны і Грузіі.

У Менску, нагадаем, акцыю ў падтрымку Грузіі праводзілі ля амбасады Расеі актывісты арганізацыі «Малады Фронт». 15 актывістаў арганізацыі дашлі да пасольства з плякатамі «Спыніць агрэсыю», «Расея-Грузія: вайна ў міратворчых мэтах?», «Адна шостая частка сушы – няўжо гэтага мала?».

Удзельнікі акцыі паспелі перадаць петыцыю супрацоўнікам амбасады. Усяго пікет доўжыўся каля 10 хвілін. Затым прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Былі затрыманымі Ян і Ілля Шылы, Андрэй Тычына і Людвіся Атакулава. Затрымлівалі актывістаў брутальна – міліцыянеры былі ўзброенымі аўтаматамі, актывістам заломлівалі рукі. У знак пратэсту яны селі на зямлю. У выніку ў міліцэйскія машыны затрыманых заносілі на руках.

Пратэст эстонскай моладзі супраць расейскай агрэсыі ў Грузіі:

Пратэст у Кіеве

Пратэст у Лёндане:

Пратэст у Адэсе:

Пратэст у Кіеве

Пратэст у Новым Ёрку:

Зварот Папы Бенедыкта XVI:

Пратэст у Вене:

Ролік "Stop Russia":

Акцыя салідарнасці з Грузіяй у Менску была жорстка разагнанай

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках