24 красавiка 2024, Серада, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзяць апазыцыю за акцыю салідарнасці з Грузіяй (Відэа, фота)

1
У Менску судзяць апазыцыю за акцыю салідарнасці з Грузіяй (Відэа, фота)

Сёння ў Цэнтральным судзе Менску адбудзецца судовы працэс па справе актывісткі «Маладога Фронту» Людвісі Атакулавой, затрыманай учора ля амбасады Расеі падчас акцыі салідарнасці з Грузіяй. Ноч дзяўчына правяла пад вартай.

20-гадовую дзяўчыну вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні, загад аб ейным затрыманні аддаваў асабіста маёр міліцыі Грышчэнка, супрацоўнік Цэнтральнага РУУС, які набыў вядомасць за збіванні моладзевых актывістаў.

Акцыю ў падтрымку Грузіі актывісты арганізацыі «Малады Фронт» праводзілі ля амбасады Расеі ў Менску 11 жніўня. 15 актывістаў арганізацыі дашлі да амбасады з плякатамі «Спыніць агрэсыю», «Расея-Грузія: вайна ў міратворчых мэтах?», «Адна шостая частка сушы – няўжо гэтага мала?»

Удзельнікі акцыі паспелі перадаць петыцыю супрацоўнікам амбасады. Усяго пікет доўжыўся каля 10 хвілін. Затым прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Былі затрыманымі Ян і Ілля Шыла, Андрэй Тычына і Людвіся Атакулава. Затрымлівалі актывістаў брутальна – міліцыянеры былі ўзброенымі аўтаматамі, актывістам заломлівалі рукі. У знак пратэсту яны селі на зямлю. У выніку ў міліцэйскія машыны затрыманых заносілі на руках. Актывістаў «Маладога Фронту» даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках