16 снежня 2025, aўторак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ратко Младзіч гатовы здацца Гаагскаму трыбуналу

Былы галоўнакамандуючы вайсковымі фармаваннямі баснійскіх сербаў Ратко Младзіч вядзе перамовы аб сдачы са спецслужбамі Сербіі.

Аб гэтым піша ў сераду газета "Голас Српске" са спасылкай на ананімную крыніцу ў сербскай разведцы.

Ратко Младзіч, па дадзеных газеты, мае намер дамовіцца аб бяспечнай сдачы Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі. Якіх-небудзь падрабязнасцяў перамоваў крыніца газеты не прыводзіць.

Ратко Младзіч хаваецца ад міжнароднага правасуддзя на працягу трынаццаці гадоў. Гаагскі трыбунал вінаваціць былога генерала ў вайсковых злачынствах і злачынствах супраць чалавецкасці, здзейсненых падчас баснійскага канфлікту 1992-1995 гадоў. Младзічу ставяць у віну арганізацыю блакады Сараева і камандаванне масавым растрэлам мусульман у анклаве Срэбраніца.

Аналагічнае абвінавачванне прад'яўленае экс-прэзідэнту Рэспублікі Сербскай Радавану Караджычу. Былы палітык быў арыштаваны 18 ліпеня ў прыгарадзе Белграда і перададзены пад юрысдыкцыю міжнароднага трыбунала. Пасля таго, як Караджыч дэталёва азнаёміцца з тэкстам абвінавачвання, судовыя слуханні па справе былога лідэра баснійскіх сербаў працягнуцца. Наступнае паседжанне трыбунала па справе Караджыча прызначанае на 29 жніўня.

Нагадаем, што раней белградскія газеты паведамлялі, што Ратко Младзіч можа хавацца ад трыбунала ў Расеі або Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках