12 снежня 2025, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: «Сытуацыя вельмі небясьпечная»

44

Вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзьведзева ў Сочы пракаментаваў старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.

"Тое, што адбылося ў Сочы, ні для каго не было нечаканасьцю. Гэта змушэньне Лукашэнкі да згоды на ўвод расейскіх войскаў і ракетаў у Беларусь. Гэта ўсё ў рэчышчы таго акупацыйнага пляну, які распрацоўваўся адначасна, калі распрацоўваўся бліц-крыг супраць Грузіі. Гэта стварэньне "легітымнага парлямэнту", увядзеньне войскаў, ціск на Захад... І гэта пагражае рэальнай стратай незалежнасьці Беларусі. Сытуацыя вельмі небясьпечная. І тое, што адбылося ў Сочы, выявіла тэндэнцыі, як Расея будзе ажыцьцяўляць свой плян. У канечным выпадку, тое, што яна зрабіла ў Грузіі, тое яна здольная зрабіць і ў Беларусі. Беларусы павінны гэта ведаць і памятаць пра гэта, таму што толькі наша супраціўленьне можа гэтаму перашкодзіць", -- паведаміў Зянон Пазьняк у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках