25 снежня 2024, Серада, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША вітае вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі

4

Амбасада ЗША лічыць вызваленне Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма важнай падзеяй, заявілі ў прэс-службе амерыканскай дыпмісіі. Чакаецца, што сёння спецыяльную заява па гэтай падставе зробіць Дзярждэпартамент ЗША.

16 жніўня прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Шон Маккормак прывітаў вызваленне Аляксандра Казуліна. Пры гэтым у заяве падкрэслівалася: "Мы з нецярпеннем чакаем ад беларускіх улад іншых пазітыўных крокаў, якія адкрыюць магчымасць для істотнага паляпшэння адносін паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю".

Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур у інтэрв'ю БелаПАН 17 жніўня заявіў: "Вызваленне Аляксандра Казуліна з'яўляецца вельмі важным крокам, і мы чакаем наступных пазітыўных крокаў у бліжэйшыя дні або тыдні". "Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных застаецца вельмі важным", — падкрэсліў дыпламат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках