25 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Амерыканскія санкцыі прымусілі ўлады Беларусі вызваліць палітвязняў»

10
Андрэй Саннікаў: «Амерыканскія санкцыі прымусілі ўлады Беларусі вызваліць палітвязняў»

Менавіта эканамічныя санкцыі, якія ўвялі ЗША ў адносінах рэжыма Лукашэнкі, прымусілі беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, лічыць адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Гэта сапраўды вельмі добрая навіна, што ўслед за Казуліным неўзабаве апынуліся на волі Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. Асноўную ролю ў вызваленні палітвязняў сыграла паслядоўная і цвёрдая пазіцыя Злучаных Штатаў, якія не адступілі ад сваёй лініі нават пасля хамскага ціску на амбасаду ЗША ў Менску. Менавіта санкцыі, якія ўвялі ЗША, выразна ўвязаўшы іх спыненне з вызваленнем палітвязняў, прымусілі беларускія ўлады прыняць гэтыя рашэнні. Акрамя таго, цвёрдая пазіцыя дэмакратычных сіл Беларусі, якія пастаянна вылучалі патрабаванні па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсій на першы план, а таксама міжнародная салідарнасць з беларускімі дэмакратамі, дазволіли выйсці з турмаў Зміцеру Дашкевічу, Артуру Фінькевічу, Андрэю Клімаву, Юрыю Лявонаву, Мікалаю Аўтуховічу, Сяргею Парсюкевічу, Андрэю Кіму, Аляксандру Казуліну», -- лічыць палітык.

Аднак, па меркаванні Саннікава, вызваленне апошніх палітвязняў не можа разглядацца як фактар дэмакратызацыі выбарчай кампаніі ў “палату прадстаўнікоў”.

«Хутчэй за ўсё, улады будуць выкарстоўваць іх вызваленне для таго, каб дамагчыся міжнароднага прызнання, але саміх выбараў у Беларусі як не было, так і няма. І гэта сёння ўжо відавочна, таму для таго, каб сапраўды памяняць сітуацыю ў краіне, неабходна пераносіць вераснёвыя выбары на пазнейшы тэрмін, дазволіўшы апазіцыі прыняць рэальны, а не бутафорскі ўдзел у гэтай кампаніі. Тады можна будзе казаць аб гатовасці ўлад да нейкіх зменаў», -- адзначыў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках