24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маккейн заклікае вызваліць Чачню ад «крывавага гвалту» Расеі

6

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Маккейн заявіў, што пасля прызнання Расеяй Паўднёвай Асеціі і Абхазіі краінам Захада варта падумаць аб незалежнасці Паўночнага Каўказа і Чачні, якая падвяргалася крываваму гвалту з боку Расеі.

"Я думаю, што ў бліжэйшыя тыдні мы правядзем сур'ёзную дыскусію на гэтую тэму", - паабяцаў Маккейн.

"Расея вінаваціць Захад у падвойнай маралі. Мы вяртаем гэтыя абвінавачванні Крамлю і паказваем яму на падвойную мараль адносна Чачні і Паўночнага Каўказа", - заявіў сенатар.

Нагадаем, што кандыдаты на пост прэзідэнта ЗША - дэмакрат Барак Абама і рэспубліканец Джон Маккейн - аб'ядналіся на глебе асуджэння дзеянняў Расеі, якая прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

"Я асуджаю рашэнне Расеі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію ў якасці незалежных дзяржаў і заклікаю ўсе краіны свету не надаваць ніякай легітымнасці гэтаму акту", - гаворыцца ў пісьмовай заяве Абамы.

Сенатар-дэмакрат сцвярджае, што "ЗША павінныя іграць вядучую ролю ў ААН і ў іншых міжнародных форумах, каб кінуць яснае і неаслабнае святло на гэтае рашэнне і прывесці да наступнай міжнароднай ізаляцыі Расеі з-за яе дзеянняў".

Па ягоным меркаванні, ЗША павінныя неадкладна запатрабаваць склікання тэрміновага паседжання Рады Бяспекі ААН. У заяве падкрэсліваецца, што дзеянні Расеі робяць немагчымым для Кангрэса ЗША ратыфікаваць дамову аб амерыкана-расейскім супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, якую накіраваў заканадаўцам прэзідэнт Джордж Буш.

"Калі ўрад Расеі працягне парушаць нормы і практыку міжнароднай супольнасці, ЗША і нашыя саюзнікі павінныя перагледзець усе аспекты адносін з Расеяй", - гаворыцца ў заяве Абамы.

Ягоны супернік, кандыдат рэспубліканскай партыі Джон Маккейн у сваёй заяве ўказвае, што "дзеянні Масквы заслугоўваюць асуджэння ўсёй міжнароднай супольнасці, і Расея павінная ўсвядоміць, што парушэнне ёю міжнароднага права будзе мець наступствы".

"Дадзенае рашэнне - гэта кульмінацыя даўніх высілкаў, накіраваных на адрыў гэтых двух рэгіёнаў ад Грузіі, і ўяўляе сабой вялікі крок наперад у гэтым працэсе", - гаворыцца ў заяве Маккейна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках