26 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Маккэйн: «Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я падтрымліваю санкцыі супраць яго ўлады»

13
Джон Маккэйн: «Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я падтрымліваю санкцыі супраць яго ўлады»

“Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я лічу, што Амэрыка павінна супрацьстаяць дыктатарам”, — заявіў кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккэйн.

Як паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на мясцовую прэсу, такая заява была зроблена ў адказ на рэпліку жыхаркі гораду Спаркс у штаце Невада. Тая выказала занепакоенасьць далейшым лёсам сваёй кампаніі, якая з-за гандлёвых санкцыяў у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі ня можа працягваць дачыненьні з важным для яе партнэрам у Беларусі і таму рызыкуе збанкрутаваць. Нэвадзкая бізнэсоўка спыталася ў Маккэйна, як той зьбіраецца весьці замежную палітыку, каб ня шкодзіць амэрыканскім інтарэсам.

Адказваючы на пытаньне, кандыдат на прэзыдэнта ЗША паспачуваў выбарніцы, аднак зазначыў, што падтрымлівае санкцыі супраць “дэспатычнай улады прэзідэнта Лукашэнкі”.

Паводле назіральнікаў, у кампаніі канкурэнта Маккэйна Барака Абамы беларуская тэма дагэтуль фактычна не фігуруе, як, дарэчы, і расейская.

Нагадаем, што ў 2004 годзе улады адмовіліся ўпусціць сэнатара Маккэйна ў Беларусь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках