27 снежня 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктара Івашкевіча і Вінцука Вячорку не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты

2

Намеснікаў старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча і Вінцука Вячорку не зарэгістравалі кандыдатамі ў «дэпутаты».

Па словах Віктара Івашкевіча, ён не прайшоў рэгістрацыю толькі з-за таго, што ў 71-м подпісе ў ягоную падтрымку даты быццам бы былі прастаўленыя не самімі падпісантамі, а сябрамі ягонай ініцыятыўнай групы. У інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Віктар Івашкевіч сцвярджае, што гэта не так: кожны, хто падпіваўся, самастойна ставіў дату побач са сваім подпісам.

Сапраўднай прычынай таго, што яго не зарэгістравалі, Віктар Івашкевіч лічыць тое, што ўлады баяцца ўдзелу ў «выбарах» палітыкаў, якія бы максімальна актыўна праводзілі сваю выбарчую кампанію, «нягледзячы на забароны ўладаў».

«Пакуль вядома, што з Партыі БНФ не зарэгістравалі мяне, Вінцука Вячорку, Сяргея Салаша. Я думаю, што нерэгістрацыя бачных прадстаўнікоў партыі БНФ звязаная з тым, што ўлады адчуваюць небяспеку, што Партыя БНФ можа абвясціць байкот «выбарам» і сваім удзелам у гэтых «выбарах» не будзе дапамагаць уладам арганізоўваць выбарчы фарс», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Віктар Івашкевіч.

Палітык нагадаў, што 30 жніўня Сойм Партыі БНФ будзе прымаць рашэнне аб наступным удзеле або няўдзеле партыі ў маючых адбыцца«выбарах».

«Нас не зарэгістравалі і таму, што пры рэгістрацыі мы маглі бы скарыстацца выступамі ў дзяржсмі, каб распавесці выбаршчыкам аб тым выбарчым фарсе, які цяпер улада разыгрывае пры заходніх назіральніках. Улады вырашылі не рэгістраваць кандыдатаў, якія маглі бы праводзіць выбарчую кампанію максімальна актыўна, нягледзячы на забароны і выкрываючы ўсе парушэнні. Думаю, што адмова нам у рэгістрацыі паўплывае на рашэнне Сойма Партыі БНФ 30 жніўня», -- адзначыў Івашкевіч.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 адзначыў, што ён з самага пачаткі лічыў, што гэтыя “выбары” не будуць свабоднымі. Па ягоных словах, на рашэнне Сойма Партыі БНФ паўплывае агульная сітуацыя з неўключэннем сябраў Партыі БНФ ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і колькасць зарэгістраваных і незарэгістраваных актывістаў Партыі БНФ.

Нагадаем, што акрамя кіраўнікоў Партыі БНФ, на дадзены момант вядома, што не прайшлі рэгістрацыю актывісты Сяргей Салаш, Юрый Карэтнікаў, Альберт Яўменаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках