4 траўня 2024, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» нагадваюць балаган

14

Дзень галасаваньня быў яшчэ невядомы, а старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўжо заявіла, што ўвядзеньне па аднаму (!) прадстаўніку дэмакратаў у выбарчыя камісіі ёсьць «правакацыяй».

Яшчэ напачатку была парлямэнцкая кампанія, а "выбары" адразу пачалі нагадваць балаган (грубавата-камічны спэктакаль). Балаган, у якім адзін куклавод мае некалькі марыянэтак, піша лідэр «Маладога Фронта» Зьміцер Дашкевіч.

Ад самага пачатку адміністрацыя прэзыдэнта, у асобе Натальлі Пяткевіч, абвесьціла, што па пытаньню выбараў ня будзе з апазыцыяй нават дыялёг весьці.

Ну, добра, гэтыя марыянэткі. Яны ў балагане даўно. Без яго ім ніяк. Больш дзівяць некаторыя дэмакраты, якія гавораць аб тым, што "паглядзяць, ці будуць выбары дэмакратычнымі?".

Паглядзяць, у той час, калі штотыдзень арыштоўваюць дэмакратычных актывістаў, калі на вуліцах зьбіваюць мірных дэманстрантаў… Што ж, паглядзіце. Хто мае вочы, той убачыць. Мы ж бачым ужо цяпер – улада не зьбіраецца падлічваць галасы беларусаў.

Таму ўдзел у такіх "выбарах" ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і вар'яцкай справай, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі.

Непрыхаваны фарс сьведчыць аб тым, што голас беларуса ўжо скрадзены. І Лукашэнка палічыць яго толькі ў адным выпадку. У выпадку, калі ўсе мы выйдзем на галоўную плошчу Беларусі, на плошчу Кастуся Каліноўскага.

Таму мы заклікаем усіх беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае!

Адзінае месца, дзе "моцная" улада становіцца слабою і трусьліваю !

Адзінае месца, дзе галасы нашыя дадуць Беларусі надзею на перамены!

ПРЫХОДЗЬ! 28-га ВЕРАСЬНЯ, 20:00, МЕНСК, ПЛОШЧА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА (КАСТРЫЧНІЦКАЯ)! БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ ЦЯБЕ!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках