26 снежня 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нельга ісці на паваду ў рэжыма. Дэмакратычныя кандыдаты Гомельшчыны здымаюцца з «выбараў»

18
Нельга ісці на паваду ў рэжыма. Дэмакратычныя кандыдаты Гомельшчыны здымаюцца з «выбараў»

Сёння ў Гомелі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэса, а таксама Беларускай хрысціянскай дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць так званыя "парламенцкія выбары".

"Нашыя прадстаўнікі не патрапілі ва ўчастковыя камісіі. 7 чалавек з 225 - гэта нішто. Мы даўно казалі што ёсць "выбары", а ёсць імітацыя "выбараў". У Беларусі не можа быць сапраўдных выбараў, пакуль існуе гэты рэжым. Я адмаўляюся ўдзельнічаць у гэтым фарсе, хоць я прадстаўнік руху Аляксандра Мілінкевіча "За Свабоду", а ён мяне крытыкуе, не веручы ў эфектыўнасць байкота. У апазіцыі ў кожнага з лідэраў сваё меркаванне. Усе згаджаюцца, што рэжым дыктатарскі, але мэты ва ўсіх розныя. Мы жа ў Гомельскай вобласці ўсе аб'яднаныя, даўно працуем. Нашая кааліцыя найбольш паспяховая. Яшчэ спачатку мы казалі, што ёсць сэнс удзельнічаць у "выбарах", калі прадстаўнікі апазіцыі будуць уключаныя ва ўчастковыя камісіі. Аднак у камісіі патрапіла мізэрная колькасць дэмакратаў, і мы здымаем пяцёрых сваіх кандыдатаў з "выбараў", а таксама адклікаем сваіх прадстаўнікоў з акруговых і ўчастковых камісій", -- паведаміў Уладзімір Кацора ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97.

Дэмакратычныя актывісты пачынаюць у Гомельскай вобласці актыўную кампанію па байкоце "выбараў".

"Я заклікаю лідэраў дэмакратычных партый быць больш паслядоўнымі і рэальна ацэньваць палітычную сітуацыю ў краіне. Нельга ісці на паваду ў рэжыма. Яны кажуць, што здымуцца з "выбараў", але потым. Калі потым? Што яны паспеюць сказаць выбаршчыкам, калі здымуцца за 2 дні да "выбараў"? А мы за месяц, думаю, знойдзем магчымасці дайсці да выбаршчыкаў, каб распавесці, што гэтыя "выбары" не будуць свабоднымі і дэмакратычнымі", -- адзначыў палітык.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках