26 снежня 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў з «выбараў»

21
Партыя БНФ здымае сваіх кандыдатаў з «выбараў»

30 жніўня Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне зняць партыйных кандыдатаў у дэпутаты з «парламенцкіх выбараў» да 23 верасня.

Перад здыманнем кандыдатам рэкамендавана выкарыстаць магчымасці агітацыйнай кампаніі для тлумачэння выбарнікам, чаму партыя адмаўляецца ўдзельнічаць у гэтых «выбарах».

Дадзенае рашэнне прынята Соймам Партыі БНФ на падставе рэзалюцыі з'езду партыі, які адбыўся 9 жніўня і пастанавіў, што партыя супыніць удзел у несумленнай і несправядлівай «выбарчай кампаніі», калі з'явяцца новыя факты дыскрымінацыі і ціску на чальцоў Партыі БНФ і калі ня будуць уключанымі ва ўчасткавыя камісіі ўсё высунутыя партыяй прадстаўнікі.

Кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ таксама рэкамендавана з мэтай пазбягання фінансавага ціску з боку ўладаў не выкарыстоўць грошы з рэспубліканскага бюджэту, прызначаныя на агітацыю.

Сойм Партыі БНФ таксама заявіў аб неабходнасці прызнаць дадзеныя «парламенцкія выбары», якія вінныя адбыцца 28 верасня, не адпаведнымі мінімальным міжнародным стандартам і нацыянальнаму заканадаўству. Сойм Партыі БНФ заклікае міжнародныя інстытуты і ўрады даць адпаведную адзнаку выбарчаму фарсу, адбываламу ў Беларусі.

У сённяшнім паседжанні прымалі ўдзел чальцы Сойму Партыі БНФ, кандыдаты ў дэпутаты ў «парламент» і кіраўнікі найбуйных рэгіянальных структураў партыі з 24 гарадоў Беларусі. За рашэнне зняцца з выбараў прагаласавалі 29 удзельнікаў паседжання, супраць -19, устрымаліся - 4. Усё, хто галасаваў супраць, пацвердзілі, што выканаюць рашэнне Сойму партыі.

«Разыходжанні ў галасаванні звязаныя з тым, што некаторыя вельмі асобасна занурыліся ў гэтую «выбарчую кампанію», успрынялі яе як кампанію па раскрутцы асабіста сябе. Тыя, хто галасаваў за здыманне з «выбараў», разумелі неабходнасць кансалідаванай і зразумелай пазыцыі партыі. І гэтая партыйная пазыцыя атрымала большасць. Мы заяўляем, што здымаемся. Палітычна здыманне адбылося ўжо сёння. Мы вінныя дамагчыся непрызнання гэтай «палаткі» і прымусіць улады пайсці на рэальныя крокі па змене выбарчага заканадаўства. Тады ў краіне могуць адбыцца сапраўдныя выбары, а не фарс, які адбываецца сёння», - заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, што 29 жніўня дэмакратычныя партыі Гомельшчыны таксама заявілі аб здыманні сваіх кандыдатаў з "парламенцкіх выбараў".

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках