25 снежня 2024, Серада, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідучыя да канца

31
Ідучыя да канца

На прэс-канферэнцыі ў Менску лідэры шэрагу апазіцыйных партый і рух Аляксандра Мілінкевіча заявілі, што «выбары», якія прызначаныя на 28 верасня, не будуць свабоднымі і дэмакратычнымі, і заклікалі міжнародную супольнасць не прызнаваць іх вынікі. Пры гэтым, большасць удзельнікаў прэс-канферэнцыі лічыць, што ў выбарчым фарсе трэба ісці да канца.

Адзін з кіраўнікоў руху Аляксандра Мілінкевіча Віктор Карняенка заявіў, што АДС не будць байкатаваць «парламенцкія выбары». Рашэнне аб адмове байкатаваць «выбары» прынятае 10 верасня прэзідыўмам палітрады АДС і павінна быць зацверджанае 21 верасня Палітрадай.

Як заявілі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, для назірання за падлікам галасоў і фіксацыі магчымых фактаў фальсіфікацыі пад час галасавання АДС сканцэнтруе сваю ўвагу на тых выбарчых акругах, дзе ёсць "моцныя і канкурэнтаздольныя кандыдаты ў дэптаты, магчымыя паказаць той факт, што «выбары» былі сфальсіфікаваныя".

«Катэгарычна заяўляем: мы ніколі не прызнаем гэтую «выбарчую кампанію» як справядлівую і легітымную. Гэта мы заявім не толькі на Палітычнай радзе, якая збярэцца 21 верасня, але будзем прапаноўваць замацаваць гэта ўласнаручнымі подпісамі кожнаму кандыдату ў дэпутаты з адзінага спіса АДС. Каб не было ніякіх спекуляцый, кшталту «Гэта мая асабістая пазіцыя, а гэта – палітычная». Магчыма, гэта будзе звязана з тым, што некаторыя войдуць у «палату прадстаўнікоў».

На заключным этапе «выбарчай кампаніі» свае намаганні мы сканцэнтруем на тым, каб атрымаць доступ да падліку галасоў і прад’явіць факты фальсіфікацыі «выбарчай кампаніі». І, разумеючы, што нашыя рэсурсы абмежаваныя, мы будзем канцэнтравацца на тых акругах, дзе ў нас ёсць канкурэнтаздольныя кандыдаты з камандамі, якія могуць выканаць гэтую функцыю. Мы не будзем раскідваць свае намаганні па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Мы будзем канцэнтравацца толькі на гэтых акругах. Гэта тое, што мы абмеркавалі і ўзгаднілі. У астатнім, вы можаце самі будаваць якіясьці фантазіі», -- заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін паведаміў, што на наступным тыдні лідэры партый намераныя сустрэцца з амбасадарамі краін Еўразвяза.

«Напачатку я не быў прыхільнікам такога хуткага правядзення прэс-канферэнцыі і абвяшчэння аб дамоўленасцях, якіх мы дасягнулі, таму што лічыў, што ўсё ідзе натуральным шляхам. Але, пачытаўшы тое, што пішуць у інтэрнэце, я зразумеў, што трэба якуюсьці выразную пазіцыю ад АДС выказаць Я ўяўляю, што адчуваюць міжнародныя назіральнікі і еўрапейскія амбасадары, калі яны чытаюць у інтэрнэце тое, што там пішацца. Таму што там ужо ўсё: пахавалі АДС, і ужо ўсё развалілася, і пажар, і караул, і агулам нічога не зразумела. У гэтай сувязі мы ўчора дасягнулі яшчэ адной прынцыповай дамоўленасці з амбасадарам Францыі, якая старшынюе ў ЕЗ. У аўторак адбудзецца сустрэча кіраўніцтва АДС з еўраамбасадарамі, таму што мы таксама бачым, што ў іх у галаве ад атрымання інфармацыі са СМІ», -- сказаў Калякін.

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі на сённяшняй прэс-канферэнцыі падцвердзіў, што рашэнне Сойма партыі аб зняцці кандыдатаў застаецца ў сіле – і з «выбараў» трэба здымацца. Нагадаем, што 30 жніўня з-за масавых парушэнняў уладамі выбарчага заканадаўства і немагчымасці правядзення ў краіне свабодных выбараў Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне зняць партыйных кандыдатаў у дэпутаты з «парламенцкіх выбараў» да 23 верасня. Перад зняццем кандыдатам рэкамендавана выкарытсаць магчымасці агітацыйнай кампаніі для тлумачэння выбаршчыкам, чаму партыя адмаўляецца ўдзельнічаць у гэтых «выбарах».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках