24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашку не дазволілі выступіць перад выбарнікамі

1

Уладзіміру Сямашку не дазволілі выступіць на сустрэчы, якая праводзілася ў Бабруйску з кандыдатам ад улады - намеснікам галоўнага лекара гарадской лякарні № 1 Аленай Шамаль.

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімір Сямашка паведаміў, што сустрэча была арганізаванай 1 верасня адміністрацыяй Першамайскага аддзялення "Белпрамбудбанку" а 16.00 у актавай зале гэтай установы. "Я таксама прыйшоў з сваёй даверанай асобай, - распавёў ён. - Думаў, што распавяду аб сваёй перадвыбарнай праграме. Але скончылася афіцыйная частка сустрэчы, і людзям сказалі, што яны могуць быць свабоднымі. Я папрасіў слова, а намеснік кіраўніка банку Антон Міронаў сказаў: "У нас працоўны час, нам трэба працаваць".

Па словах кандыдата, працаўнікі банку "не жадалі ісці, але іх заганялі на сустрэчу з Аленай Шамаль". Супрацоўніца банку, якая займалася арганізацыяй сходу, казала пры гэтым: "Захадзіце ў залу на сустрэчу з дэпутатам". Антон Міронаў напрыканцы сустрэчы ўручыў намесніку галоўнага лекара букет ружаў. Ён сказаў, што ў Алены Шамаль ёсць усе шанцы для перамогі, і, быўшы абранай у "парламент", яна акажа бабруйчукам "неацэнную дапамогу".

"Па-першае, сустрэча праводзілася ў працоўны час, - зазначыў эксперт па выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер. - Па-другое, не забяспечаныя роўныя правы кандыдатаў на правядзенне сустрэчаў з выбарнікамі. І тое, і іншае з'яўляецца сур'ёзным парушэннем заканадаўства. Таму ў пракуратуру неабходна напісаць заяву аб прыцягванні да адміністрацыйнай адказнасці таго, хто забараніў выступаць іншаму кандыдату".

Уладзімір Сямашка і Алена Шамаль балатуюцца па Бабруйскай - Ленінскай выбарчай акрузе № 78.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках