14 лiпеня 2020, aўторак, 3:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскія дэмакраты маюць намер байкатаваць «выбары»

2

Сябры аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) здымуць сваіх кандыдатаў з перадвыбарнай кампаніі да 23 верасня.

На нарадзе аргкамітэта БХД прынятае рашэнне аб здыманні кандыдатаў з выбараў у выпадку невыканання чатырох асноўных патрабаванняў (уключэнне хрысціянскіх дэмакратаў у склад выбарчых камісій, поўнае спыненне рэпрэсій, адмена датэрміновага галасавання, свабодны доступ да СМІ).

Нагадаем, цяпер зарэгістравана пяць кандыдатаў ад БХД. Гэта Дзяніс Садоўскі (103-ая Масюкоўшчынская акруга Менска), Віталь Рымашэўскі (105-ая Старавіленская, Менск), Віктар Янчурэвіч (108-й Каліноўскі, Менск), Таццяна Севярынец (17-ая Віцебска-Горкаўская абласнога цэнтра) і Кастусь Жукоўскі (38-я Буда-Кашалёўская ў Гомельскай вобласці). Яшчэ тры сябры аргкамітэта па стварэнні БХД — Таццяна Шамбалава, Зміцер Кухлей і Аляксей Аляксандровіч — не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты і падалі скаргі ў ЦВК.

"Мы будзем весці актыўную кампанію ў акругах і тлумачыць людзям: на выбары не хадзіце, падмануць, але ўдзельнічайце ў нашых кампаніях— вось нашыя лідэры БХД у вас у акругах", — кажа сустаршыня па стварэнні БХД Павел Севярынец.