26 снежня 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікам прапаноўваюць азнаёміцца з «вынікамі выбараў» толькі 29 верасня

Сябры БХК накіравалі ў акруговыя камісіі афіцыйныя запыты з просьбай прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісій, дзе яны зарэгістраваныя назіральнікамі і забяспечыць магчымасць азнаямлення з вынікамі выбараў у пратаколах участковых выбарчых камісій увечары 28 верасня.

Аб гэтым паведаміў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прадстаўнік РПГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт" па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №49 Уладзімір Хлябіч, дырэктар кінатэатра "Кастрычнік", даў адказ Раману Юргелю і Іосіфу Нячаю, у якім нічога не сказана па сутнасці звароту - фактычна адпіска. Такія жа адказы атрымалі Раман Юргель і Святлана Рудкоўская з акруговай камісіі Гарадзенскага-Цэнтральнай акругі №50 за подпісам сакратара камісіі Алы Куляшэвіч. А старшыня акруговай выбарчай камісіі па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №52 Святлана Дабрыян адказала на аналагічны запыт сябрам БХК Мікалаю Ворану і Міхаілу Гарбачу афіцыйнымі лістамі, у якіх ім прапаноўваецца азнаёміцца з вынікамі выбараў на паседжанні акруговай камісіі, якое адбудзецца 29 верасня.

Прымаючы да ўвагі такія адказы, назіральнікі ад БХК накіравалі адпаведныя заявы ў Цэнтрвыбаркам, у якіх настойваюць на просьбе дазволіць прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісій менавіта 28 верасня пасля падліку галасоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках