28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя кандыдаты звярнуліся да грамадскасці: ніякай лібералізацыі не адбываецца

2

Сем кандыдатаў у дэпутаты з Бабруйска - Алена Мядзведзева, Аляксандр Чыгір, Уладзімір Сямашка, Фёдар Вароніч, Міхаіл Кавалькоў, Ганна Гатовец і Сяргей Еўдакімовіч напісалі зварот да выбаршчыкаў, СМІ, унутраных назіральнікаў, міжнароднай грамадскасці і міжнародных назіральнікаў.

Падставай сталі публікацыі ў газеце гарвыканкама "Бобруйская жизнь", - з паклёпам і абразамі ў іх бок.

"Са старонак газеты "Бобруйская жизнь" і гарадскога радыё льецца бруд і хлусня, адбываецца ўмяшанне ў прыватнае жыццё кандыдатаў у дэпутаты. Справа дайшла да таго, што нас пачалі вінаваціць у справах, якія прадугледжваюць крымінальнае пакаранне", - пішуць кандыдаты.

Складальнікі звароту нагадваюць, што Беларусь узяла курс на нармалізацыю адносінаў з Еўропай, які залежыць ад празрыстасці і справядлівасці «выбараў», - але на справе гэтага не адбываецца, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

"У выпадку непрызнання міжнароднай грамадскасцю “выбараў”, віна за гэта цалкам кладзецца на асобных чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама і мясцовыя дзяржаўныя СМІ", - заяўляюць незалежныя кандыдаты ў дэпутаты ў канцы звароту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках