21 лiстапада 2026, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта нездарова»: Меланія Трамп раскрытыкавала атачэнне мужа

1
«Гэта нездарова»: Меланія Трамп раскрытыкавала атачэнне мужа

Жонка Дональда Трампа заявіла, што прэзідэнта ЗША часам атачаюць «не занадта мудрыя людзі».

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заявіла, што яе мужа — Дональда Трампа — атачаюць людзі, якія занадта часта згаджаюцца з яго меркаваннямі, і назвала такую сітуацыю нездаровай. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне The Independent.

Пра гэта яна распавяла ў дакументальным серыяле «Melania: The Series», прэм’ера якога адбылася 20 лістапада на платформе Amazon Prime Video.

У адным з эпізодаў сужэнцы далі сумеснае інтэрв’ю, падчас якога прэзідэнт ЗША адзначыў, што ягоная жонка бывае няпростай суразмоўцай. Меланія патлумачыла, што прычына ў яе звычцы адкрыта выказваць уласную пазіцыю.

Па словах першай лэдзі, яна не лічыць неабходным згаджацца з мужам ва ўсім і гатовая казаць яму праўду, нават калі яе меркаванне адрозніваецца ад яго поглядаў.

«Мне здаецца, часам вакол яго занадта шмат людзей, якія толькі падтакваюць, і гэта нездарова», — падкрэсліла Меланія.

Пры гэтым першая лэдзі не назвала канкрэтных прадстаўнікоў атачэння прэзідэнта і не прывяла прыкладаў рашэнняў, на якія магло паўплываць пастаяннае падтакванне яго паплечнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲