Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны»
- 21.11.2026, 13:30
У чым прычына?
20 лістапада ў Беларусі рэзка ўзрос цікавасць да тэмы «ваеннаабавязаны» — сэрвіс Google Trends паказаў, што за суткі нашы суайчыннікі звярнуліся з запытам «ваеннаабавязаны» больш за 20 тысяч разоў — рост склаў 1000%, піша .
Выданне звязвае гэтую актыўнасць з інфармацыяй, агучанай праектам «Народны Антыфэйк», створаным айчыннымі дзяржаўнымі прапагандыстамі. Паводле іх, у Беларусі махляры пачалі пісаць ваеннаабавязаным ад імя супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў.
«Прадстаўляюцца маёрамі і палкоўнікамі, дасылаюць галасавыя паведамленні пра будучую перападрыхтоўку і ўдакладняюць, ці гатовыя дакументы. Потым прысылаюць спасылку нібыта на PDF-файл са спісам ваеннаабавязаных. Аднак замест дакумента адкрываецца падробленая старонка аўтарызацыі Telegram, дзе прапануюць увесці нумар тэлефона, код пацвярджання і воблачны пароль. Атрымаўшы гэтыя даныя, махляры могуць увайсці ў ўліковы запіс ахвяры, вывучыць перапіскі і пачаць рассылаць паведамленні ад яе імя іншым людзям», — адзначае «Народны Антыфэйк».