26 снежня 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік гомельскай арганізацыі АГП Васіль Палякоў: «Пачуцьцё асабістай годнасьці не дазваляе ўдзельнічаць у гэтым фарсе»

4

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ/БДІПЧ наведалі Гомельскую вобласць. Апрача сустрэчаў з супрацоўнікамі афіцыйных уладных структураў і выбарчых камісіяў, назіральнікі мелі размовы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. І найперш з тымі, хто адмовіўся ад удзелу ў “выбарах” у якасьці кандыдатаў у дэпутаты.

“Кіраўнік місіі назіраньня пацікавіўся, чаму мы здымаемся на гэтым этапе з “выбараў”. Я паведаміў, што з самага пачатку ў нас былі вылучаны ўмовы — гэта ўключэньне ў склад выбарчых камісіяў усіх нашых прадстаўнікоў, гэта рэгістрацыя ўсіх нашых кандыдатаў і, па-трэцяе, спыненьне ціску на нашых актывістаў і чальцоў каманды кандыдатаў ад адзінага сьпісу дэмакратычных сілаў. Гэтыя ўмовы не былі выкананы. Пачуцьцё асабістай годнасьці й самапавага не дазваляюць кандыдатам ад дэмакратычных сілаў удзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі, гэтым фарсе”, -- заявіў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, які ўжо падаў заяву на адмову ад удзелу ў “выбарах”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках