20 красавiка 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Мне было бы камфортна атрымаць 15 сутак»

34

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі катэгарычна выступіў супраць байкоту «парламенцкіх выбараў», абразіўшы пры гэтым шматлікіх актывістаў апазыцыі, якія прайшлі праз рэпрэсіі і турмы ў Беларусі.

«Я не з'яўляюся прыхільнікаў байкоту. І калі бы мы гэты крок рэалізоўвалі з самога пачатку, гэта быў бы сама кароткі шлях для легітымізацыі ня гэтулькі «выбарчай кампаніі» і «палаты прадстаўнікоў», колькі рэжыму. Нельга ехаць у фурманцы мінулага. Еўропу сёння на гэта не купіш, ім патрэбныя доказы, што рэжым не дэмакратычны сёння, а не тое, якім ён быў учора.

Я лічу, што ў гэтай «выбарчай кампаніі» трэба ісці настолькі далёка, наколькі дазваляюць акалічнасці і сытуацыя.

Для мяне асабіста было бы вельмі камфортна закрыць усю справу, пару разоў выйсці на дэманстрацыю з расцяжкай «За байкот!», атрымаць 15 сутак і потым выстаўляць сябе як барацьбіта за змены ў Беларусі», - сказаў лідэр АГП у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, што Палітрадай апазыцыйных партыяў 31 жніўня было адкладзеным вырашэнне пытання аб удзеле або няўдзеле партыйных кандыдатаў у «парламенцкіх выбарах». Дадзенае пытанне вырашана разгледзець яшчэ раз 21 верасня, а да гэтага партыйцы будуць прымаць удзел у «выбарчай кампаніі».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках