Прэзідэнцкія выбары ў Балгарыі: апублікаваныя першыя вынікі экзітполаў
- 1.11.2026, 21:48
- 1,112
У другім туры вядзе дзеючая прэзідэнтка.
У Балгарыі, дзе ў нядзелю, 1 лістапада, праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў, апублікавалі першыя вынікі экзітполаў. Згодна з імі, дзеючая прэзідэнтка Іліяна Ётава апярэджвае былога часовага прэм’ер-міністра Андрэя Гюрава.
Пра гэта паведаміў партал BNT News.
Згодна з першымі вынікамі, Ётава набірае 51% галасоў, Гюраў — 44,7%.
Яўка выбарцаў, паводле дадзеных BNT News, станам на 20:00 склала 26,8%.
Першы тур выбараў прэзідэнта Балгарыі прайшоў 25 кастрычніка. Тады вынікі экзітполаў таксама паказвалі, што паплечніца экс-прэзідэнта Румена Радзева Іліяна Ётава апярэдзіла праўкраінскага былога часовага прэм’ер-міністра Андрэя Гюрава (35,3% за Ётаву і 32,4% за Гюрава).
Трэцяе месца паводле вынікаў першага тура заняў лідар прарасійскай ультраправой партыі «Адраджэнне» Кастадзін Кастадзінаў.
Іліяна Ётава стала прэзідэнткай Балгарыі пасля добраахвотнай адстаўкі Румена Радзева у студзені 2026 года.
23 студзеня Радзеў урачыста пакінуў прэзідэнцкую рэзідэнцыю праз цырымоніяльны ўваход, і з таго часу ягоныя паўнамоцтвы аўтаматычна перайшлі да Ётавай. Яна стала першай жанчынай — кіраўніцай дзяржавы ў гісторыі Балгарыі. Таксама Іліяна Ётава стала першай жанчынай — Вярхоўнай галоўнакамандуючай Узброеных Сіл краіны.