24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША расчараваныя: Дзярждэпартамент жорстка раскрытыкаваў «выбары» у Беларусі

14

У ЗША лічаць, што «парламенцкія выбары» у Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, а ўрад краіны не змог забяспечыць адкрыты падлік галасоў.

Аб гэтым гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША, распаўсюджаным у панядзелак.

"Паводле дадзеных папярэдняга дакладу місіі назіральнікаў АБСЕ правядзенне «парламенцкіх выбараў» у Беларусі не адпавядала стандартам АБСЕ, нягледзячы на нязначныя паляпшэнні", - адзначаецца ў заяве.

У Дэярждэпе ЗША сцвярджаюць, што "асабліва негатыўна падлік галасоў быў ацэнены ў амаль палове акругаў, дзе прысутнічалі назіральнікі АБСЕ". Сярод праблемаў адзначаецца адмова ў доступе назіральнікам да працэсу падліку галасоў, разыходжанні паміж колькасцю тых, хто прагаласаваў, і зарэгістраваных і відавочная фальсіфікацыя падліку галасоў.

Разам з тым, у Злучаных Штатах ухвальна адгукаюцца аб усіх асобах і палітычных партыях, якія прынялі поўны ўдзел у «выбарах». "Мы адзначаем, што дэманстрацыя, праведзеная пасля «выбараў», прайшла ў мірным і арганізаваным ключы" - гаворыцца ў заяве.

ЗША маюць намер падтрымліваць дыялог з урадам і народам Беларусі. "Мы заклікаем улады зрабіць крокі, накіраваныя на выкананне Беларуссю сваіх міжнародных абавязалльніцтваў па развіцці дэмакратычных свабодаў, якія ўключаюць правядзенне сапраўдна спаборніцкіх выбараў і падвышэнне павагі да міжнародна прызнаных правоў чалавека" - падкрэслілі ў Дэярждэпе.

"Для значнага паляпшэння адносінаў паміж ЗША і Беларуссю неабходна зрабіць гэтыя крокі" - сказанае ў заяве.

ЗША расчараваныя вынікамі «парламенцкіх выбараў» у Беларусі, адзначыў афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Шон Макормак, зачытваючы заяву Дзярждэпартамента.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках