25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя Алена Ілліна: «Я яшчэ працую. Я зараз у адпачынку»

11

Абвінавачаная ў карупцыі суддзя Алена Ілліна, якая вызваленая ад пасады намесніка старшыні і суддзі суду Цэнтральнага раёна Менска, заявіла, што «знаходзіцца ў адпачынку».

«Я яшчэ працую. Я зараз у адпачынку. Каментаваць больш нічога не буду», - сказала «Комсомольской правде в Беларуси» Алена Ілліна.

Памочнік старшыні Вярхоўнага суду Аляксандр Рудзенка пацвердзіў інфармацыю аб зняцці з пасады суддзі Алены Ілліной.

«Так, Алена Ілліна вызваленая ад пасады. Загад Аляксандра Лукашэнкі ўжо ўступіў у сілу. Ён зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня», - заявіў «Комсомольской правде в Беларуси» Аляксандр Рудзенка.

Нагадаем, яшчэ ў лістападзе 2008 года на нарадзе Аляксандр Лукашэнка голасна назваў прозвішчы чыноўнікаў-карупцыянераў. У чорным спісе аказаліся і намеснік старшыні суду Цэнтральнага раёна суддзя Алена Ілліна. Беларускі кіраўнік эмацыйна распавёў, як Ілліна «дапамагала» вырашаць пытанні з кватэрай пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра. Па дадзеных Лукашэнкі, Снягір незаконна набыў паціпакаёвую кватэру ў цэнтры Менска, нягледзячы на тое, што ў ёй пражываў супрацоўнік камерцыйнай фірмы.

«Калі Сідаровіч, які пражывае ў кватэры, звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска, то якую, вы думаеце, пазіцыю занялі суддзі Ілліна, Есьман, Паўлючук? Суддзя Ілліна ўзгадняла па тэлефоне са Снегіром паслядоўнасць сваіх дзеянняў», - распавёў тады Лукашэнка.

Ужо 12 снежня 2008 года Міхаілу Снегіру было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства і яго змясцілі ў СІЗА. І вось цяпер ад пасады вызваленая Алена Ілліна.

Нагадаем, суддзя Алена Ілліна вынесла прысуд удзельніку «Працэсу 14-ці» Андрэю Кіму ў выглядзе 1,5 год калоніі і двух год выпраўленчых прац па месцы працаўладкавання і штрафаў астатнім удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках