19 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны былы пракурор Менскай вобласці Міхаіл Снягір

45
Арыштаваны былы пракурор Менскай вобласці Міхаіл Снягір

Былому пракурору Менскай вобласці Міхаілу Снегіру прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Чыноўнік узяты пад варту.

Абвінавачванне Снегіру было прад'яўленае яшчэ 12 снежня. Максімальныя санкцыі ч. 3 арт. 424 КК — 10 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Адносна былога намесніка генеральнага пракурора Мікалая Купрыянава ў Генпракуратуры пакуль нічога растлумачыць не змаглі. Вядома толькі, што на мінулым тыдні ён яшчэ знаходзіўся ў Менску, мера стрымання ў адносінах яго не абіралася, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, як заявіў журналістам 10 снежня генпракурор Рыгор Васілевіч, факт будаўніцтва на працягу чатырох гадоў М.Снегіром дома на падстаўную асобу, "хутчэй за ўсё, будзе пацверджаны". Па словах Р.Васілевіча, яго здзівіла, што на працягу такога доўгага часу гэты факт не быў выяўлены праваахоўнымі органамі і не дакладзены генеральнаму пракурору. "Следства ідзе інтэнсіўна", — сказаў Р.Васілевіч. Па ягоных словах, ацэнкавы кошт дома складае 350 млн. рублёў.

Кажучы аб былым намесніку генпракурора М.Купрыянаве, Р.Васілевіч адзначыў, што размова ідзе аб эпізодзе ўдзелу М.Купрыянава ў разглядзе справы ў Гаспадарчым судзе, звязанага з кватэрай у Менску, на якую прэтэндаваў М.Снягір.

Першапачаткова ў адносінах абодвух была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 артыкулу 424 КК.

За што арыштавалі Снегіра? Гісторыя пытання

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, 13 лістапада на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці мер, што прымаюцца ў барацьбе з карупцыяй, Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору занесці прадстаўленне аб вызваленні ад займаных пасад М.Купрыянава і М.Снегіра.

А.Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў, што ў маі 2007 года М.Снягір набыў пяціпакаёвую кватэру ў цэнтры Менску плошчай больш за 200 кв. м з падземным гаражом. Ён набыў гэтую кватэру ў прадстаўніка камерцыйнай фірмы, які на той момант ужо не меў права прадстаўляць дадзеную фірму, паколькі быў звольнены па скарачэнні штатаў. Акрамя таго, па словах А.Лукашэнкі, дадзеная кватэра не магла быць прададзеная юрыдычнай асобай, паколькі ў ёй пражываў супрацоўнік фірмы Сідаровіч, у якога была складзеая дамова арэнды з фірмай да 2024 года.

М.Снягір, паведаміў беларускі кіраўнік, набыў гэтую кватэру за 156 млн. рублёў, у то час як рынкавы кошт яе перавышаў 500 тыс. даляраў. Каб надаць дамоўленасці бачнасць законнасці, Снягір аформіў падробленую дадатковую дамову да дамовы куплі-продажу, дзе быў абумоўлены іншы кошт кватэры — 535 млн. рублёў.

"Калі Сідаровіч, які пражывае ў кватэры, звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска, то якую, вы думаеце, пазіцыю занялі суддзі Ілліна, Есьман, Паўлючук? Суддзя Ілліна ўзгадняла па тэлефоне са Снегіром паслядоўнасць сваіх дзеянняў", — паведаміў А.Лукашэнка. Акрамя таго, суддзі Есьман і Паўлючук прынялі рашэнне накласці спагнанне на наймальніка кватэры за нібыта самавольную яе перапланіроўку, адзначыў ён.

Па ягоных словах, Сідаровіч восем разоў звяртаўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на супрацьпраўныя дзеянні пракурора Снегіра, але "ўсе дакументы спісваліся са справы намеснікам генпракурора Мікалаем Купрыянавым, які знаходзіўся са Снегіром у сяброўскіх адносінах".

А.Лукашэнка таксама распавёў аб тым, што на тэрыторыі Цнянскага вадасховішча М.Снягір завяршае будаўніцтва катэджа, кошт якога, толькі па візуальных адзнаках, складае не менш за 1 млн. даляраў. Па дадзеных кіраўніка дзяржавы, гэты катэдж, "які выглядае больш уражліва, чым рэзідэнцыя прэзідэнта", быў зарэгістраваны Снегіром на падстаўную асобу.

"І яшчэ адна рыска характарыстыкі пракурора вобласці. Да яго звярнуліся сябры-прадпрымальнікі з просьбай аб аказанні садзейнічання ва ўхіленні канкурэнта і адмене ўжо прынятага рашэння Вышэйшага гаспадарчага суду. Тут Снягір выявіў незвычайную актыўнасць", — заўважыў А.Лукашэнка. Па ягоных словах, калі "з-за прынцыповай пазіцыі" першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Яўгена Смірнова Снегіру не атрымалася вырашыць дадзенае пытанне, ён звярнуўся за дапамогай да намесніка генпракурора Купрыянава, які ў парадку пракурорскага нагляду прыпыніў выкананне рашэння суду.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках