29 лiстапада 2026, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі самалёт-выведнік заўважылі каля межаў Беларусі і РФ

Амерыканскі самалёт-выведнік заўважылі каля межаў Беларусі і РФ
Ілюстрацыйнае фота

Bombardier Artemis II больш за чатыры гадзіны лятаў паблізу межаў.

Амерыканскі самалёт-выведнік Bombardier Artemis II больш за чатыры гадзіны лятаў паблізу межаў Расіі і Беларусі. Пра гэта сведчаць палётныя даныя, вывучаныя расійскім прапагандысцкім выданнем «РИА Новости».

Самалёт выляцеў з міжнароднага аэрапорта Канстанцы ў Румыніі каля 9:40 мск і накіраваўся на поўнач. Прыкладна а 12:02 па Мінску ён пачаў кружляць уздоўж межаў Калінінградскай вобласці, пасля чаго праляцеў над Літвой, Латвіяй і Эстоніяй.

Потым борт разгарнуўся, вярнуўся да Калінінградскай вобласці, зрабіў невялікую пятлю і каля 16:27 па Мінску ўзяў курс на паўднёвы захад. Па стане на 17:15 па Мінску самалёт знаходзіўся над Венгрыяй і накіроўваўся на паўднёвы ўсход.

Artemis II — гэта бізнес-джэт Bombardier, пераабсталяваны амерыканскай кампаніяй Leidos для радыёлакацыйнай выведкі. Самалёт рэгулярна выкарыстоўваюць для палётаў паблізу Калінінградскай вобласці, над Чорным морам уздоўж Крыма і ў іншых раёнах каля паўднёвых межаў Расіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲