24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франака Вячорку гвалтоўна вязуць у ваенкамат

12

За лідэрам «Моладзі БНФ» Франакам Вячоркам, які праходзіў абсьледаваньне ў рэспубліканскім вайсковым шпіталі, прыехалі супрацоўнікі міліцыі і службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі.

Яны патлумачылі моладзеваму лідэру, што яго павязуць у ваенкамат Савецкага раёну, перадае «Радыё Свабода».

Лекары шпіталя не адказалі на пытаньне, ці гатовыя вынікі абсьледаваньня. Хлопцу заявілі, што пра ўсё ён даведаецца ў ваенкамаце.

Па словах Франака Вячоркі, мэдыкі не зрабілі ніякага абсьледаваньня па зроку, а менавіта з-за апэрацыі на вачох маладзёну далі адтэрміноўку ад службы ў войску. Таксама яго дагэтуль не абсьледавалі артапэд і кардыёляг.

Каля шпіталя стаяць міліцэйская машына і аўтамабіль, на якім прыехалі супрацоўнікі службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка быў гвалтоўна дастаўлены ў менскі вайсковы шпіталь 8 студзеня.

Прызнаны прыдатным для праходжання вайсковай службы і намесьнік кіраўніка салігорскай філіі «Маладога Фронту» Іван Шыла. У ваенкамат яго таксама адвезьлі пад канвоем.

Праваабаронцы заяўляюць, што ў Беларусі «адраджаецца практыка выкарыстаньня войска ў мэтах ізаляцыі і ціску на грамадзкіх і палітычных актывістаў».

У заяве праваабарончага цэнтру «Вясна» гаворыцца пра «арганізаваны спэцслужбамі прызыў на тэрміновую вайсковую службу» сяброў Партыі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнкі, Віталя Каратыша, Алеся Каліты, а таксама спробы прызыву лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі, актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылы, Зьмітра Федарука, Паўла Кур’яновіча, моладзевых актывістаў Фёдара Чаранкова, Паўла Батуева, Арцёма Забарына, Алеся Круткіна, асуджанага па «справе 14-ці» актывіста Ўладзімера Сяргеева, а таксама студэнтаў, якія вучацца за межамі Беларусі па праграме Кастуся Каліноўскага і ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках