7 траўня 2024, aўторак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевага лідэра Івана Шылу забіраюць у войска (Абноўлена)

4

Намесьнік кіраўніка салігорскай філіі «Маладога Фронту» Іван Шыла прызнаны прыдатным для праходжання вайсковай службы. У ваенкамат яго адвезьлі пад канвоем.

Супрацоўнікі міліцыі Салігорску схапілі Івана Шылу ля пад’езду дому, дзе ён жыве, і павезьлі ў ваенкамат, перадае «Радыё Свабода».

Раней моладзевы лідэр атрымліваў позвы наведаць вайсковую камісію. Ён зьбіраўся гэта зрабіць бліжэйшым часам.

Апазыцыянэр пасьпеў паведаміў сваімі паплечнікам, што міліцыянтамі кіравалі супрацоўнікі КДБ.

Медычная камісія прыняла рашэнне, што моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла прыдатны для праходжання вайсковай службы.

«Я да апошняга не хацеў афішаваць справу з маім прызывам, бо сумняваўся ці ёсць тут палітычны чыннік. Цяпер збольшага сумневы развеяліся. У панядзелак, калі выходзіў з пад’езду, каб пайсці ў ваенкамат, мяне адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі, і самі адвезлі туды.

Доўгі час канчатковае рашэнне аб тым, ці пайду я ў войска, тармазілася рашэннем псіхолага. Разумееце, там у ваенкамаце сядзіць маладзенькая дзяўчына, якая глянула на маю біяграфію, дзе ёсць крымінальная судзімасць, звыш васьмідзесяці затрыманняў і некалькі мільёнаў штрафу, шчыра запыталася: а такіх бяруць у войска?» — кажа Іван Шыла.

Адразу па прывозе Шылы ў ваенкамаце прайшла камісія, дзе прысутнічалі галоўны доктар салігорскай раённай бальніцы, лекар з Менску, а таксама два прадстаўнікі мясцовага ваенкамату. Паводле Івана Шылы, на пасяджэнні прысутнічаў супрацоўнік КДБ, які курыруе салігорскую апазіцыю. Менавіта ён даваў нейкія парады ваенкому. Таксама прысутнічала здымачная група тэлеканалу БТ.

У выніку камісія прыняла рашэнне, што Шыла можа праходзіць тэрміновую службу ў войску. Ніякіх перашкод па здароўю ў яго няма. Цяпер 15 студзеня хлопец мусіць з’явіцца на прызыўную камісію, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі вайсковых часцей. Найхутчэй, што тады і стане вядома, дзе будзе служыць адзін з лідэраў «Маладога фронту». Іван прагназуе, што яго павінны забраць у боты да 18 студзеня.

«Закон ёсць закон, я не хачу яго парушаць і аспрэчваць, але б я хацеў, каб ён быў роўны для ўсіх. Калі спачатку ў лістападзе камісія прымае рашэнне аб маёй непрыдатнасці, а потым мяняе вердыкт, то гэта прымушае задумацца. Забіраючы у войска, мяне пазбаўляюць магчымасць атрымаць дыплом аб сярэдняй адукацыі не на паўтара году, а на два з паловай. А для мяне зараз галоўнае акурат атрыманне адукацыі», — гаворыць Іван Шыла.

Нагадаем, што ў чэрвені 2008 году Іван Шыла быў адлічаны з сярэдняй школы напярэдадні апошняга экзамену. Праз неатрыманне дыплому хлопец не змог паступіць на вучобу ў ВНУ.

У менскім вайсковым шпіталі ўжо знаходзіцца знаходзіцца лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка, куды ён быў гвалтоўна дастаўлены 8 студзеня.

Праваабаронцы заяўляюць, што ў Беларусі «адраджаецца практыка выкарыстаньня войска ў мэтах ізаляцыі і ціску на грамадзкіх і палітычных актывістаў».

У заяве праваабарончага цэнтру «Вясна» гаворыцца пра «арганізаваны спэцслужбамі прызыў на тэрміновую вайсковую службу» сяброў Партыі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнкі, Віталя Каратыша, Алеся Каліты, а таксама спробы прызыву лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі, актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылы, Зьмітра Федарука, Паўла Кур’яновіча, моладзевых актывістаў Фёдара Чаранкова, Паўла Батуева, Арцёма Забарына, Алеся Круткіна, асуджанага па «справе 14-ці» актывіста Ўладзімера Сяргеева, а таксама студэнтаў, якія вучацца за межамі Беларусі па праграме Кастуся Каліноўскага і ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках