13 чэрвеня 2026, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянка Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў маральнай кампенсацыі

5

Польская грамадзянка Вольга Пічугіна звярнулася з касацыйнай скаргай у судовую калегію па грамадзянскіх справах Берасцейскага абласнога суда.

Яна просіць адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 29 снежня 2008 года, які спыніў ейную грамадзянскую справу па ўзыску маральнай шкоды, што была прычынена ёй пад час утрымання пад вартай у ізалятры часовага ўтрымання і следчым ізалятары з 20 па 30 красавіка 2002 года, перадае «Радыё Рацыя».

Грамадзянка Польшчы просіць вярнуць справу ў суд Ленінскага раёна.

Нагадаем, што Вольга Пічугіна была затрымана на Берасцейскай мытні за незадэкляраваныя 50 тысяч даляраў, якія правозіла з Расеі ў Польшчу, маючы на гэта дазвол расейскага банка. Даляры былі канфіскаваныя ў даход беларускай дзяржавы, а Вольга змешчана спачатку ў ІЧУ, затым у СІЗА. На працягу 10 дзён, што жанчына знаходзілася пад вартай, з ёю здарыўся мікраінсульт. Не была аказана належная медыцынская дапамога, што адбілася на яе здароўі. Яна больш не змагла выконваць сваю працу. Пічугіна падверглася ў ізалятарах жорсткаму, бесчалавечнаму абыходжанню і дыскрымінацыі.

Маральную шкоду жанчына ацаніла ў 500 тысячаў еўра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках