5 лiстапада 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Свабодны тэатар» распачаў гастролі па Аўстраліі

Трупа «Свабоднага тэатру» ўжо прыехала ў Сідней. 6 студзеня распачнецца турнэ беларускага незалежнага тэатру па Аўстраліі.

Летась у кастрычніку адну з аўстралійскіх акторак Эстэр Мугамбі, што паехала ў Менск на запрашэнне «Свабоднага тэатру», не пусцілі ў Беларусь. Паводле беларускіх памежнікаў, яна знаходзілася ў спісе неўязных.

«Свабодны тэатар» праз аўстралійскую мытню прайшоў без праблем. Акторы размесціліся ў Сіднеі ды рыхтуюцца да аўстралійскай прэм’еры. Як паведаміў «Радыё Рацыя» рэжысэр «Свабоднага тэатру» Ўладзімір Шчэрбань, у Аўстраліі плануецца больш за 20 паказаў «Быць Гаральдам Пінтэрам», пастаўленага па п'есам славутага брытанскага драматурга, лаурэата Нобелеўскай прэмміі Гаральда Пінтэра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках