9 траўня 2024, Чацвер, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найгоршыя фільмы дзесяцігоддзя (Спіс)

10

Кінапартал Rotten Tomatoes апублікаваў топ-100 найгоршых фільмаў, якія выйшлі ў пракат з 2000 па 2009 гады.

Узначаліў рэйтынг фільм 2002 года «Балістыка: Экс супраць Сівер», дзе сыгралі Люсі Л’ю і Антоніо Бандэрс. Аўтары рэйтынга называюць карціну «напышлівым, назойлівым баевіком без прыкмет інтэлекта, стылю і арыгінальнасці», паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

У топ-100 таксама ўвайшоў фільм «Поле бітвы: Зямля» (Battlefield Earth, 2000, 27 месца), які ўжо не ўпершыню трапляе ў падобныя спісы, а таксама «Прыгажуня і пачвара» (The Hottie & the Nottie, 67), што прынесла Пэрыс Хілтан антыпрэмію «Залатая маліна».

У спіс таксама трапілі «Дзевяць ярдаў 2 » (The Whole Ten Yards, 36 место), «Бладрэйн» (Bloodrayne, 48), «Мадзіл’яні» (Modigliani, 53), «Сын Маскі» (Son of the Mask, 75), і сіквел да «Асноўнага інстынкту» (Basic Instinct 2, 89).

Топ-10 найгоршых фільмаў дзесяцігоддзя паводле версіі Rotten Tomatoes:

1. «Балістыка: Экс супраць Сівер» (Ballistic: Ecks vs. Sever, 2002);

2. «Адзін прапушчаны звонок» (One Missed Call, 2008);

3. «Пінокіё» (Pinocchio, 2002);

4. «Выкупіць Кінга» (King's Ransom, 2005);

5. «Золаташукальнікі» (National Lampoon's Gold Diggers, 2004);

6. «Супердзеткі» («Вундэркінды 2») (Superbabies: Baby Geniuses 2, 2004);

7. «Снежны чалавек» (Strange Wilderness, 2008);

8. «Трецяя адсідка» (3 Strikes, 2000);

9. «Прага хуткасці» (Redline, 2007);

10. «Бесталковая абарона» (Witless Protection, 2008).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках