27 лiстапада 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КХП-БНФ падала заяўку на правядзенне акцыі «Дзяды»

2

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ падала ў Менгарвыканкам заяўку на правядзенне 1 лістапада мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памінання продкаў «Дзяды».

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі Сяргей Папкоў.

Паводле яго словаў, збор удзельнікаў плануецца на пляцоўцы каля Менскага гадзіннікавага заводу. Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства пройдуць да ўрочышча Курапаты, дзе пройдзе мітынг. Час правядзення акцыі — з 10.30 да 17.00.

У інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі паведаміў, што партыя вырашыла адмовіцца ад правядзення самастойнага шэсця ў Дзень памінання продкаў, як гэта было летась. «12 кастрычніка на паседжанні ўправы было прынятае рашэнне далучыцца да шэсця і мітынгу, якія арганізоўваюць КХП-БНФ», — сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках