26 снежня 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскага «дэпутата» пасадзілі на 9 гадоў за хабар

8

«Дэпутата» Магілёўскага абласнога «савета дэпутатаў», першага сакратара Магілёўскага абкама КПБ Уладзіміра Алейніка прысудзілі да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Былога начальніка бабруйскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіміра Алейніка затрымалі сёлета за атрыманне хабару ў памеры 30 тысяч даляраў.

Як паведамляе «Радыё Свабода», падчас следства супраць яго было заведзена чатыры крымінальныя справы. Пар тое, што Алейнік - «дэпутат», афіцыйныя крыніцы не ўзгадваюць.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, за дзевяць месяцаў у гэтым годзе ў Бабруйску заведзена 94 крымінальныя справы, звязаныя з карупцыяй. Летась іх было 26.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках