2 траўня 2024, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: Хабары ў Беларусі не перавышаюць 500 тысячаў даляраў

11
Генпракуратура: Хабары ў Беларусі не перавышаюць 500 тысячаў даляраў

У Генпракуратуры назвалі памер хабараў, якія даюцца службовым асобам у Беларусі.

«Кнігу рэкордаў Гінесса мы не вядзем, але максімальныя хабары складаюць прыкладна 200-300 тыс. еўра, часам гаворкі ідуць і пра мільёны, але ў матэрыялах справы фігуруюць менавіта такія лічбы», - адзначыў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Пётр Кісялёў.

На мінулай прэс-канферэнцыі прадстаўнік Генпракуратуры прывёў у прыклад некалькі апошніх справаў, калі хабарнікі прыцягваліся да адказнасці, паведамляе БелТА.

Кісялёў паведаміў, што пракуратура Фрунзенскага раёна горада Менска расследуе гучную справу ў дачыненні да непрацуючага жыхара Фаніпаля, які пераканаў прадстаўніка адной з фірмаў даць хабар у памеры 500 тысячаў даляраў і атрымаў за прызнанне гэтай фірмы пераможцам на аўкцыёне за права будаўніцтва аб'ектаў у Менску 300 тысячаў даляраў.

У траўні 2009 года суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў дваіх менчукоў да 5 гадоў пазбаўлення волі за падбухторванне да давання хабару.

Асуджаныя прызнаныя вінаватымі ў тым, што з 10 ліпеня па 15 жніўня 2008 года падбухторвалі прадстаўніка расейскай фірмы да давання хабару ў памеры больш за 4 мільёны даляраў службовым асобам Менаблвыканкама і Мінгарвыканкама за спрыяльнае вырашэнне пытання аб даванні ў арэнду зямельных участкаў пад будаўніцтва ў раёне Фаніпаля, у Менскай вобласці і ў Менску.

15 жніўня 2008 года абвінавачваныя пад маркай перадачы чыноўнікам грошай атрымалі 100 тысячаў даляраў, пасля чаго былі затрыманыя на месцы злачынства супрацоўнікамі міліцыі.

26 чэрвеня сталічная пракуратура арыштавала прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтавая кампанія», былога намесніка міністра транспарта і камунікацыяў Уладзіміра Уласеня.

Чыноўнік падазраваўся ў тым, што разам з дырэктарам ТАА «Набат» падбухторваў двух бізнэсмэнаў да давання хабару ў памеры 120 тысячаў даляраў «за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамоваў доўгатэрміновай арэнды плошчаў ААТ «Аўтасіла» і ААТ «Аўтакамбінат №4», дзе планавалася размесціць аўтамыйкі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках