10 траўня 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбака раскрытыкавалі за фатаграфію з беларускім дыктатарам

126

Нарвежская прэса «выбухнула» шэрагам негатыўных артыкулаў у сувязі з абуральным пастом у блогу спевака.

Нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак выставіў свой фотаздымак з Аляксандрам Лукашэнкам, які быў зроблены падчас двухдзённага візіту ў Менск, паведамляе сайт mfront.net. На фотаздымку Рыбак абдымае Лукашэнку і трымае вялікае палец уверх.

Але подпіс пад фотаздымкам абурыў чытачоў блога больш, чым сам здымак: «Я з прэзідэнтам Беларусі. Дзякуючы яму, Менск - адзін з самых прыгожых і чыстых гарадоў Еўропы! Прыязджайце сюды!», -- заклікаў Рыбак.

Мэнэджары Аляксандра Рыбака ніяк не каментуюць запіс у блогу, сам жа спявак зараз знаходзіцца ў туры па краінах Еўропы.

Ацэнку запісу ў блогу ўжо далі прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» у Нарвегіі. У прыватнасці, Джон Педэр Ігенс (John Peder Egens) у інтэрв'ю нарвежскаму парталу kjendis.no назваў Рыбака «наіўным» і ўзгадаў крытыку Рыбака «Міжнароднай амністыяй» за кантакт з апошнім дыктатарам Еўропы яшчэ ў траўні 2009 года.

Негатыўна пракаментавала запіс у блогу Рыбака і Моладзь Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KRFU). У афіцыйным лісце на сваім сайце лідэры арганізацыі заявілі, што ўчынак Рыбака - бязглузды, і нарвежскі спявак павінен «быць салідарны з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, падтрымліваюць дэмакратыю, а не паказваць дыктатару пальцам: клас!».

Ужо ўначы 1 кастрычніка, пасля дзесятка негатыўных каментароў з усяго свету, пераможца «Еўрабачання-2009» змяніў подпіс пад фатаграфіяй на звычайны: «Я з прэзідэнтам роднай краіны».

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках