17 траўня 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не вераць у абяцанні Лукашэнкі

22
Беларусы не вераць у абяцанні Лукашэнкі

69,2% беларусаў не вераць у абяцанні беларускага правіцеля, што ў 2011 годзе яны будуць жыць гэтаксама, як у Еўропе.

Такія дадзеныя чарговага агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ў верасні Нацыянальным інстытутам сацыяльна-эканамічных даследаванняў.

Нагадаем, што такія абяцанні – жыць, як у Еўропе, праз два гады – Аляксандр Лукашэнка даваў яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў… 2001 года. Як бачым, зараз ужо 2009, а беларускі дыктатар працягвае абяцаць еўрапейскі ўзровень жыцця яшчэ праз два гады. У выніку – ніхто не верыць.

Як ужо паведамлялася, упершыню за шмат гадоў большасць грамадзян Беларусі заявілі, што аддаюць перавагу ўступленню краіны ў Еўразвяз, а не аб’яднанню з Расеяй. Колькасць тых, хто абраў ЕЗ (42,7%), перавысіла колькасць тых, хто абраў Расею (38.3%).

Эканамічны крызіс усё глыбей пранікае ў жыццё беларусаў. Так, на пытанне: «Наколькі Вас задавальняюць сучасныя ўмовы жыцця ў Беларусі?», «цалкам» ці «хутчэй не задавальняюць» адказалі амаль 45% рэспандэнтаў, 36.9% лічаць, што іх матэрыяльны стан за апошнія тры месяцы «пагоршыўся» (толькі 10.9% адказалі «палепшыўся»), амаль 88% адзначылі, што «рост цэн на прадукты, прамысловыя тавары, жыллё, адукацыю, медыцынскія і іншыя паслугі» адбіваецца на іх жыцці, а ў 40% гэта выклікае «трывогу і сапраўдны шок». Прычым, на думку большасці, «асноўная адказнасць за пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне» ляжыць на прадстаўніках улады – на прэзідэнце (42.7%), урадзе (40.7%), мясцовай уладзе (24.1%), а не знешніх фактарах – Захадзе (24.7%), Расеі (7.9%) ці праславутай мафіі (5.4%).

63% беларускага насельніцтва пачалі набываць ў апошнія 2-3 месяцы больш танныя прадукты харчавання і іншыя тавары за тыя, што набывалі раней.

Пры гэтым не шмат людзей знаходзяцца ў аптымістычным настроі адносна найбліжэйшай будучыні. Цэлых 88% апытаных заявілі, што рост цэн адлюстраваўся на іх жыцці і выклікае ў адных шок, у другіх – трывогу, а ў трэціх – пакуль проста занепакоенасць.

І ўвогуле асноўная адказнасць за пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ўскладзена народам на Лукашэнку і ўрад. Прычым прыкладна ў роўнай ступені - 42,7% і 40,7%.

Між тым, насельніцтва не падтрымлівае і адну з асноўных антыкрызісных мер уладаў. Рэспандэнтам задавалі пытанне: «Ці мусіць дзяржава абмежаваць увоз замежных тавараў у Беларусь, каб падтрымаць свае прадпрыемствы і не дапусціць беспрацоўя?». 58,4% адказалі «не».

Затое большасць апытаных заявілі, што не хочуць больш бачыць прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку. На пытанне: «Як вы мяркуеце, Лукашэнка настолькі добра спраўляўся з абавязкамі прэзідэнта, каб быць зноў абраным на гэтую пасаду, альбо надышоў час даць шанец камусьці іншаму выконваць гэтыя абавязкі?» 50.2% адказалі «даць шанец новаму чалавеку» (за пераабранне А. Лукашэнкі выказаліся 37.4%).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках