24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэраў «Маладога фронту» арыштавалі ў Менску за беларускую мову

6

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, яго намесніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.

Маладафронтаўцаў затрымалі недалёка ад чыгуначнага вакзала сталіцы ў той момант, калі яны збіралі подпісы ў рамках кампаніі «За беларускую мову!», паведамляе «Радыё Свабода».

Змітра Дашкевіча, Насту Палажанку і Дзяніса Карнова даставілі ў аддзяленне міліцыі Кастрычніцкага раёна Менска.

Супрацоўнікі міліцыі праверылі ў кампутарнай базе асобы затрыманых, пасля чаго вызвалілі. Зміцер Дашкевіч паведаміў, што ў аддзяленні міліцыі моладзевым актывістам параілі збіраць подпісы на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках