19 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У старшыні беларускага ЦВК Ярмошынай родная мова – расейская

34

Вядомыя людзі распавялі, якую мову яны палічылі роднай падчас перапісу насельніцтва.

Падчас апытання, якое правяло «Радыё Свабода», у адрозненне ад іншых рэспандэнтаў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што лічыць роднай мову толькі расейскую.

Да ксёндза-магістра і святара касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслава Завальнюка перапісчыкі ячшэ не прыходзілі, але ён заяўляе, што назаве роднай мовай толькі беларускую.

Першы прэм’ер-міністр суверэнай Беларусі Вячаслаў Кебіч на пытанне, якую мову падчас перапісу вы назвалі роднай, адказаў - «і тую, і іншую». І ўдакладніў, што першай мовай назваў беларускую.

Таксама беларускую і расейскую мову да сваіх родных залічыў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

Першы сакратар Цэнтральнага камітэта кампартыі Беларусі(1987-1990) Яфрэм Сакалоў назваў роднай мовай беларускую. «А якую яшчэ? Я ў роднай Беларусі нарадзіўся, вырас, толькі беларуская мова – родная».

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына падчас перапісу назвала роднай мовай расейскую. На пытанне «На якой мове звычайна размаўляеце дома?” адказала: «Таксама на расейскай. Гэта цалкам лагічна, я на расейскай мове і думаю».

Нагадаем, што апошні перапіс насельніцтва ў Беларусі праводзіўся ў 1999 годзе. Тым разам 73,7% насельніцтва назвалі роднай мовай беларускую.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках