26 снежня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Контра: «Я не буду называць штосьці белым, калі яно шэрае»

48
Амбасадар Контра: «Я не буду называць штосьці белым, калі яно шэрае»

Амбасадар Вугоршчыны Феранц Контра пракаментаваў сайту www.charter97.org рэакцыю МЗС РБ на яго крытычныя выказванні.

Нагадаем, што 21 кастрычніка прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў «выказаў здзіўленне» шэрагам выказванняў Надзвычайнага і Паўнаважнага Амбасадара Вугоршчыны на прэс-канферэнцыі адносна палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, якая адбылася напярэдадні ў Менску. «Многія з гэтых выказванняў носяць тэндэцыйны харакатар і яны разыходзяцца з пазітыўным і сяброўскім кантэкстам беларуска-вугорскага супрацоўніцтва», - заявіў чыноўнік.

У адказ на прэтэнзіі МЗС Беларусі Феранц Контра заявіў:

«Я разумею, што нашыя меркаванні могуць разыходзіцца па розных пытаннях. Я не прадстаўляю Беларусь. Ад мяне не чакаецца, каб я нейкім чынам «замазваў» ці «размазваў» справы. Я кажу шчыра, калі камунікую з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, з калегамі ці прэсай. Я заўжды кажу адное і тое ж . Навошта казаць, калі штосьці белае, калі яно шэрае? Я гэтага рабіць не буду. Разумею, што некаторыя мае выказванні нетрадыцыйныя, таму, відавочна, яны не з’яўляюцца на старонках афіцыйнага беларускага друку. Але гэта не мая праблема», -- заявіў вугорскі дыпламат у інтэрв’ю www.charter97.org.

Як паведамлялася раней, на прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка Надзвычайны і Паўнаважны Амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Феранц Контра выказаў меркаванне, што ўзровень даверу паміж Беларуссю і ЕЗ з’яўляецца недастатковым, і раскрытыкаваў дзеянні сілавых структур у адносінах да ўдзельнікаў мірных вулічных акцыі і журналістаў, якія асвятлялі гэтыя акцыі.

«На жаль, у нас склалася ўражанне, што словы і дзеянні беларускіх уладаў не заўжды адпавядаюць адно адному», — заявіў дыпламат.

«Дастаткова часта падчас акцый, - адзначыў Контра, - супрацоўнікі сілавых органаў збіваюць маладых людзей, мірных дэманстрантаў. Узнікаюць пытанні: што прымаць да ўвагі – словы ці то, што паказваюць тэлекамеры?»

Калі ў Беларусь прыязджаюць міжнародныя дэлегацыі і ацэньваюць сітуацыю ў СМІ, афіцыйныя асобы ім тлумачаць: усё ў парадку, заўважыў амбасадар.

«Калі людзі ў цывільным закрываюць аб’ектывы фота- і відэакамер, мабыць, ім нязручна, каб гэтыя камеры там былі, - лічыць Контра. – Калі журналістам перашкаджаюць выконваць іх прафесійную працу, атрымліваецца, гэтыя людзі не зацікаўлены ў тым, каб было добрае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».

Амбасадар Вугоршчыны таксама падкрэсліў, што Еўразвяз «працягнуў Беларусі руку». «Пэўныя працэсы беларускім бокам распачаты, вынікі ёсць. Але ў некаторых сферах, дзе змены знаходзяцца ў інтарэсах Беларусі і іх можна дасягнуць адным подпісам, прагрэсу не атрымліваецца, - адзначыў Контра. – Хацелася, каб крокі, якія прадпрымаюцца беларускімі ўладамі, працягваліся ў паскораным тэмпе».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках