Менскія ўлады дазволілі правядзенне акцыі на «Дзяды»
15- 26.10.2009, 16:25
Шэсце пачнецца 1 лістапада, у 10.30 каля Менскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці.
Заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне шэсця падавала Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. Акцыя пройдзе ў выглядзе традыцыйнага мемарыяльнага мерапрыемства, прысвечанага Дню памяці продкаў «Дзяды».
Дэманстранты пройдуць па маршруце: праспект Незалежнасці – вуліца Каліноўскага – вуліца Сядых – вуліца Карбышава – вуліца Гамарніка – вуліца Мірашнічэнкі. А 15 гадзіне адбудзецца мемарыльны мітынг на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, дзе, паводле розных адзнак, падчас сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя ад 30 да 200 000 чалавек.
Як паведамляе інфармацыйная камісія Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, дазвол на правядзенне акцыі атрыманы.
Актывісты Партыі Беларускага Народнага Фронту маюць намер далучыцца да шэсця, якое ладзіць КХП БНФ.
Нагадаем, што 21 год таму менавіта з нагоды Дня памінання продкаў - «Дзядоў» адбыўся першы масавы антысавецкі мітынг і менавіта з яго пачалося адкрытае супрацьстаянне беларусаў камуністычнаму рэжыму.